Горад
Эстэрсунд
Östersund
| ||||||||||||||||||||||||||||
Эстэрсу́нд (шведск.: Östersund [œstəˈʂɵnd]) — горад у цэнтральнай Швецыі, размешчаны на беразе пятага па велічыні возера ў Швецыі Стуршэн (шведск.: Storsjön), цэнтр аднайменнай камуны, а таксама правінцыі і лена Емтланд. Эстэрсунд — культурны і эканамічны цэнтр рэгіёна і традыцыйны цэнтр гандлю і камерцыі.
У горадзе размешчаны Цэнтральнашведскі ўніверсітэт, разлічаны прыблізна на 15000 студэнтаў у трох універсітэцкіх гарадках (2006/2007 гг).
З насельніцтвам у 58 914 чалавек (снежань 2008 года) Эстэрсунд займае 36 месца па колькасці насельніцтва ў Швецыі[1].
Агульныя звесткі
Эстэрсунд знаходзіцца ў цэнтры Скандынавіі, у цэнтры Швецыі, у цэнтры лена Емтланд і ў цэнтры камуны Эстэрсунд. У сутнасці сваёй Эстэрсунд з’яўляецца цэнтрам Швецыі[2][3].
У рамках сумеснага праекта муніцыпальных улад і гарадскіх прадпрымальнікаў Эстэрсунд пазіцыянуецца як Vinterstaden — Зімовы горад[4][5].
Эстэрсунд з’яўляецца цэнтрам зімовага спорту з сучаснымі размешчанымі непасрэдна ў горадзе стадыёнам для лыжных гонак і горналыжнай трасай. У Эстэрсундзе рэгулярна праводзяцца чэмпіянаты і этапы кубка свету па розных зімовых відах спорту, такім як лыжныя гонкі, біятлон, хуткасны бег на каньках, спартыўнае арыентаванне на лыжах, гонкі на снегаходах і іншым.
Клімат
Вобласць вакол горада, званая Стуршэбюгдэн па імі возера Стуршэн, часта апісваецца як самы паўночны сельскагаспадарчы рэгіён у свеце ў кантынентальным клімаце[6].
Клімат Эстэрсунда | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Сярэдні максімум, °C | −5,2 | −3,8 | 0,2 | 4,8 | 12,1 | 16,9 | 18,0 | 16,4 | 11,2 | 6,3 | 0,1 | −3,2 | 6,2 |
Сярэдняя тэмпература, °C | −8,6 | −7,3 | −3,6 | 1,0 | 7,2 | 11,8 | 13,4 | 12,3 | 8,0 | 3,8 | −2,2 | −6,1 | 2,5 |
Сярэдні мінімум, °C | −12,1 | −10,8 | −7,2 | −2,6 | 2,8 | 7,7 | 9,6 | 8,8 | 5,3 | 1,5 | −4,6 | −9,3 | −0,9 |
Норма ападкаў, мм | 27 | 21 | 23 | 28 | 35 | 57 | 76 | 60 | 59 | 37 | 31 | 31 | 485 |
Крыніца: Ганконская абсерваторыя |
Гісторыя
Эстэрсунд быў заснаваны ў 1786 годзе як гандлёвая манаполія лена Емтланд. Мэтай стварэння горада было жаданне цэнтральных улад прымусіць мясцовых фермераў пастаўляць тавары пасроднікам у Эстэрсунд, а не напроста гандляваць з суседзямі. Аднак, гэта ініцыятыва не сустрэла падтрымкі насельніцтва, і Эстэрсунд заставаўся маленькім горадам аж да канца XIX стагоддзя[7], калі пабудова чыгункі дала штуршок да развіцця горада.
Культура
У Эстэрсундзе знаходзяцца музей «Ямтлі», дом-музей кампазітара Вільгельма Петэрсана-Бергера, а таксама заапарк.
Спорт
Горад быў прэтэндэнтам на правядзенне зімовых алімпійскіх гульняў 1994, 1998, 2002 і 2014 гадоў, але дагэтуль ніводная заяўка не апынулася паспяховай. Аднак, напачатку XX стагоддзя ў Эстэрсундзе з-за адсутнасці снега ў Стакгольме некалькі разоў праходзілі Нардычныя Гульні, званыя папярэднікамі зімовых алімпійскіх гульняў[8].
У Эстэрсундзе ў 1989, 1993, 1995—1997, 2000, 2002, 2003—2007, 2009 гадах праводзіліся этапы Кубка свету па біятлоне. А ў 2008 і 2019 гадах — чэмпіянаты свету па гэтым відзе спорту[9].
У Эстэрсундзе ёсць свой футбольны клуб з аднайменнай назвай.
Гарады-пабрацімы
Зноскі
- ↑ Population in the country, counties and municipalities on 31/12/2008 and Population Change in 2008
- ↑ Familjen Medelsvensson — The average Swedish family Statistics Sweden
- ↑ «Östersund — Quality of life included» (PDF). Östersund Municipality. http://www.ostersund.se/download/18.12127904107dc154d7c80007355/%C3%96sdbroschyrENGELSKA.pdf Архівавана 9 красавіка 2008.. Retrieved 2008-02-29.
- ↑ >Vinterstaden Архівавана 3 ліпеня 2008. официальный веб-сайт
- ↑ Östersund - Winter City (PDF)(недаступная спасылка). Östersund Municipality. Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2008. Праверана 29 лютага 2008.
- ↑ Nils Åsling (2004). «Ostlandets historia — från fäboddrift till Milkoland» (in Swedish) in Henrik Zipsane: Jämten 2005, p.74.
- ↑ Jacobsson, Hans (1992). «Östersunds tillkomst» (in Swedish) in Sten Rentzhog: Jämten 1993, p. 140—145
- ↑ «The Nordic Games: Precursor To The Olympic Winter Games» (PDF). LA84 Foundation. 2002. http://www.la84foundation.org/OlympicInformationCenter/OlympicReview/2002/OREXXVII43/OREXXVII43zu.pdf. Retrieved 2008-10-24.
- ↑ http://rbu-biathlon.ru/about-biathlon/arena/oestersund.html(недаступная+спасылка)