Эстрэлья Марэнтэ | |
---|---|
![]() | |
Імя пры нараджэнні | ісп.: Estrella de Aurora |
Род дзейнасці | спявачка, акцёрка |
Дата нараджэння | 14 жніўня 1980[1] (43 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Enrique Morente[d] |
Муж | Javier Conde[d] |
Узнагароды і прэміі |
![]() |
Сайт | estrella-morente.es |
![]() |
Эстрэля дэ Аўрора Марэнтэ Карбанэль (англ.: Estrella de Aurora Morente Carbonell; нар. 14 жніўня 1980, Лас-Габ’яс, Гранада, Андалусія) — іспанская спявачка, выканаўца фламенка (cante flamenco), традыцыйных андалузскіх спеваў з цыганскімі коранямі.
Біяграфія
Дачка спевака Энрыке Марэнтэ і танцоркі Аўроры Карбанэль. Пачала выступаць разам з бацькам з сямігадовага ўзросту. У 2001 годзе запісала свой першы альбом «Mi cante y un poema».
14 снежня 2001 года выйшла замуж за іспанскага тарэадора Хаўера Кондэ (ісп.: Javier Conde); у іх двое дзяцей.
Дыскаграфія
- Mi cante y un poema (2001)
- Calle del Aire (2001)
- Mujeres (2006)
- Casacueva y escenario (2007) (DVD)
Зноскі
- ↑ Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.