Эстонія | |
---|---|
| |
Вяшчальнік | ERR |
Адбор | Нацыянальны |
Удзелы | |
Удзелы | 26 (16 у фінале) |
Першы выступ | 1994 |
Лепшы вынік | 1, 2001 |
Горшы вынік | Апошняе (паўфінал), 2016 |
Спасылкі | |
Эстонія прымае ўдзел у конкурсе песні «Еўрабачанне» з 1994 года. Краіна намагалася дэбютаваць годам раней (у 1993), але не прайшла кваліфікацыю. Першы выступ дзяржавы на конкурсе аказаўся няўдалым, Сільві Райт, якая прадстаўляла краіну ў 1994 годзе з песняй «Nagu Merelaine», заняла толькі 24-е месца з 25. З-за гэтага Эстонія была дыскваліфікавана з конкурса ў 1995. Аднак павярнуўшыся ўжо праз год, у 1996 вынікі краіны сталі вельмі паспяховымі. Так, з 1996 па 2002 Эстонія толькі аднойчы аказалася па-за дзясяткай лепшых. У гэты ж перыяд дзяржава здабыла адзіную перамогу на конкурсе — у 2001 годзе Танэль Падар і Дэйв Бэнтан з песняй «Everybody» набралі 198 балаў і занялі 1-е месца.
Пасля ўвядзення паўфіналаў у 2004 годзе, рэзультаты краіны рэзка пагоршыліся. На працягу пяці гадоў, з 2004 па 2008 уключна, Эстонія не магла прайсці ў фінал. Ланцуг няўдач у 2009 перарваў жаночы гурт Urban Symphоny з песняй «Rändajad», яны прайшлі ў фінал і занялі 6-е месца.
У 2010-х дзяржава выступала з пераменным поспехам. Так, краіне на ўдавалася прайсці ў фінал у 2010, 2014, 2016 і 2017 гадах. У астатнія гады Эстонія ўдзельнічала ў фінале, а ў 2012, 2015 і 2018 уваходзіла ў топ-10.
У 2021 годзе краіне ізноў не ўдалося прайсці ў фінал.
За ўсю гісторыю ўдзелу, Эстонія атрымала ў фіналах 1464 бала, а ў паўфіналах — 1230.
Удзельнікі
Пераможца | |
Другое месца | |
Трэцяе месца | |
Чацвёртае месца | |
Пятае месца | |
Апошняе месца | |
Аўтаматычны праход у фінал | |
Не прайшла ў фінал | |
Не ўдзельнічала, або была дыскваліфікавана |
Год | Прадстаўнік | Мова | Песня | Пераклад | Фінал | Паўфінал | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца | Балы | Месца | Балы | |||||
Яніка Сіламаа | Эстонская | «Muretut meelt ja sudametuld» | «Бестурботная душа і агністае сэрца» | 5 | 47 | |||
1994 | Сільві Райт | Эстонская | «Nagu Merelaine» | «Нібы марская хваля» | 24 | 2 | ||
1996 | Іва Ліна і Мар’я Лііс-Ілус | Эстонская | «Kaelakee hääl» | «Голас караляў» | 5 | 94 | 5 | 106 |
1997 | Мар’я Лііс-Ілус | Эстонская | «Keelatud maa» | «Забароненая зямля» | 8 | 82 | ||
1998 | Коіт Томэ | Эстонская | «Mere lapsed» | «Дзеці мора» | 12 | 36 | ||
1999 | Эвелін Самуэль і Каміла | Англійская | «Diamond Of Night» | «Начны дыямант» | 6 | 90 | ||
2000 | Інэс | Англійская | «Once in a lifetime» | «Аднойчы ў жыцці» | 4 | 98 | ||
2001 | Танель Падар, Дэйв Бэнтан і 2X | Англійская | «Evеrybody» | «Усе разам» | 1 | 198 | ||
2002 | Сахлен | Англійская | «Runaway» | «Уцякачка» | 3 | 111 | ||
2003 | Ruffus | Англійская | «Eighties coming back» | «Васьмідзясятыя вяртаюцца» | 21 | 14 | ||
2004 | Neiokõsõ | Выруская | «Тіі» | «Шлях» | 11 | 57 | ||
2005 | Suntribe | Англійская | «Let's get loud» | «Грамчэй!» | 20 | 31 | ||
2006 | Сандра Аксенрайд | Англійская | «Through my window» | «З майго акна» | 18 | 28 | ||
2007 | Герлі Падар | Англійская | «Partners in Crime» | «Саўдзельнікі» | 22 | 33 | ||
2008 | Kreisiraadio | Сербская, фінская, нямецкая |
«Leto svet» | «Летняе святло» | 18 | 8 | ||
2009 | Urban Symphоny | Эстонская | «Rändajad» | «Вандроўцы» | 6 | 129 | 3 | 115 |
2010 | Malcolm Lincoln, ManPower 4 | Англійская | «Siren» | «Сірэна» | 14 | 39 | ||
2011 | Гетэр Яані | Англійская | «Rockefeller Street» | «Вуліца Ракфелера» | 24 | 44 | 9 | 60 |
2012 | Отт Лэпланд | Эстонская | «Kuula» | «Слухай» | 6 | 120 | 4 | 100 |
2013 | Біргіт Ыйгемеэль | Эстонская | «Et uus saaks alguse» | «Дык што, можа новы пачатак» | 20 | 19 | 10 | 52 |
2014 | Таня | Англійская | «Amazing» | «Дзівосна» | 12 | 36 | ||
2015 | Сціг Раста і Эліна Борн | Англійская | «Goodbye to Yesterday» | «Бывай, мінулае» | 7 | 106 | 3 | 105 |
2016 | Юры Поцман | Англійская | «Play» | «Гуляць» | 18 | 24 | ||
2017 | Койт Томэ і Лаўра | Англійская | «Verona» | «Верона» | 14 | 85 | ||
2018 | Эліна Нячаева | Італьянская | «La forza» | «Моц» | 8 | 245 | 5 | 201 |
2019 | Віктар Крон | Англійская | «Storm» | «Шторм» | 20 | 76 | 4 | 198 |
Уку Сувістэ | Англійская | «What love is» | «Што такое каханне» | |||||
2021 | Уку Сувістэ | Англійская | «The Lucky One» | «Шчасліўчык» | 13 | 58 | ||
2022 | Стэфан Айрапецян | Англійская | «Hope» | «Надзея» | 13 | 141 | 5 | 209 |
Правядзенне Еўрабачання ў краіне
Год | Месца | Пляцоўка | Вядучыя |
---|---|---|---|
2002 | Талін | Саку Суурхаль | Аннэлі Пеэбо і Марка Матвэрэ |
Гісторыя галасавання
Станам на 2021 год гісторыя галасавання Эстоніі выглядае наступным чынам:
|
|
|
|
Фотагалерэя
- Таня ў Капенгагене (2014)
- Юры Поцман у Стакгольме (2016)
- Віктар Крон у Тэль-Авіве (2019)
Гл. таксама
- Eurolaul
- Eesti Laul