Эсперанта ў масавай культуры — гэта згадванне мовы эсперанта і эсперанта-культуры ў кіно, літаратуры, музыке і іншых папулярных формах культуры.
Фільмы
- Вялікі дыктатар (па англійску The Great Diktator, 1940).Асобныя шыльды на дамах у яўрэйскім гета напісаны па эсперанта.
- Ноч на Галактычнай чыгунцы (1985). На эсперанта напісаны ўсе надпісы ў школе, шыльды ў горадзе і на галактычных станцыях, у выдавецтве, дзе працуе адзін з герояў; назва кожнага эпізода даецца як па японску, так і па эсперанта.
- Блэйд 3: Троіца (па-англійску Blade: Trinity, 2004). Шмат якія постэры і знакі ў горадзе на двух мовах: англійскай і эсперанта. У адной са сцэн Крыс Крыстафсэн размаўляе на эсперанта з прадаўцом газет. Таксама ёсць адсылка да эсперанта-фільма Інкубус.
- Захапленне ідыёта (Idiot's Deloght, 1939). З той мэтай, каб было немагчыма вызначыць, у якой краіне знаходзяцца героі фільма, мясцовыя жыхары размаўляюць па эсперанта. Таксама магчыма сустрэць некалькі слоў і сказаў на ім ў гульні акцёраў і ў выглядзе запісаў.
- Шлях у Сінгапур (Road to Singapore, 1940). Песні на эсперанта пяюцца мясцовымі абарыгенаі на востраве ў Ціхім акіяне.
- Ледзі з тропікаў (Lady of the Tropiks, 1939). Кароткая эсперантамоўная сцэна.
- Гатака (Gattaka, 1997). Аб'явы ўнутры будынка Гатакі вымаўляюцца па эсперанта.
- Казароза (2005). Зняты па аднаіменнаму раману Леаніда Юзэфовіча. У гэтым тэлесеряле ў некалькі сцэнах героі размаўляюць, пяюць і чытаюць вершы па эсперанта.
- Чырвоны карлік (Red dwarf, 1988-1999). Паказаны двухмоўныя шыльды (англійская мова і эсперанта). Тасама ў некаторых эпізодах размаўляюць па эсперанта.
- Вулічны баец (Street Fighter, 1994). Шыльды і постэры ў Шадале напісаны па эсперанта.
Літаратура
Галоўным чынам згадванне эсперанта ў літаратуры прыналежыць пісьменнікам-фантастам: Гарры Гаррысану, Філіпу Фармеру, Роберту Хайнлайну, Айзэку Азімаву і шмат каму яшчэ. У іх творах эсперанта - гэта мова будучыні. Вось некалькі прыкладаў:
- Гары Гарысан,з'яўляючыся актыўным эсперантыстам, у сваіх раманах часта піша аб эсперанта. Нарыклад герой "Стальнога пацука" Джым Дзі Грыз размаўляе на гэтай мове, як на роднай.
- У рамане чылійскай пісьменніцы Ісабэль Альендэ "Дом духаў" эсперанта разам з іспанскай мовай - мова духаў. Таксама галоўная гераіня Клара лічыць, што яго трэба вывучаць у школах
- У рамане Паўло Каэлья "Алхімік" Санцьяга ў пошуках адзінай мовы, на якой размаўляе Сусвет, вывучыў эсперанта, але працягнуў пошукі, вывучая рэлігію і алхімію.
- У навукова-фантастычным апавяданні Айзэка Азімава "Хома сол" эсперанта - мова зямлян будучыні. Тасама яна згадваецца ў рамане "Самі богі" як "агульнапланетная" мова.
Акрамя фантастыкі, згадванні аб эсперанта сустракаюцца і ў іншых жанрах:
- Максім Танк у сваім творы "Лісты календара" згадвае аб сваім захапленні эсперанта.
- Кандрат Крапіва ў аднымм са сваіх апавяданняў згадвае аб перадачах, якія вызодзілі на эсперанта падчас 20-ых гадоў.
Міхаіл Булгакаў у апавядані "Самагоннае возера" згадвае члена праўлення жылтаварыства Івана Сідарыча, "эсперантыста".
- Раман "Казароза" Леаніда Юзэфовіча апісвае эсперанта-клуб у Пермі і эсперанта-рух у Расіі ў 20-ых гадах 20 стагоддзя.
- У аўабіяграфічным творы Марыны Цвятаевай "Маі службы" паэтка апісвае заведуючага-эсперантыста.
- Адольф Гітлер у Майн Кампф сцвярджаў, што эсперанта можа ўжывацца ў якасці яўрэйскга плана сусветнага панавання.
Музыка
- Амерыканскі кампазітар і эсперантыст Лу Харысан, які аб'яднаў стылі і інструменты розных культур сусвета ў сваёй музыцы, некаторыя назвы і тэксты сваіх твораў запісваў на эсперанта.
- Апісанне альбома Элвіса Кастэла і гурта The Attractions "Blood & Chocolate" напісана па англійску і эсперанта
- Сімфонія №1 кампазітара Дэвіда Гейнса падпісана як "эсперанта", у якой таксама партыя мецца-сапрана выканана па эсперанта.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.