Эсперанта-фільм фільм, зняты на мове эсперанта. Знята вялікая колькасць кароткамятражных фільмаў на эсперанта, але поўнамятражных фільмаў усяго чатыры. Акрамя гэтага, у шэрагу папулярных фільмаў эсперанта ужываецца ў асобных дыялогах.
У 2011 годзе ў Сан-Паўлу адбыўся першы кінафестываль на эсперанта[1].
Паўнаметражныя эсперанта-фільмы
Першы паўнаметражны эсперанта-фільм быў зняты Atelier Mahé у 1964 годзе ў Францыі і называўся «Трывогі» (эспер.: «Angoroj»). Яго працягласць каля адной гадзіны. У сюжэце прысутнічае забойства[2].
Другім паўнаметражным эсперанта-фільмам стаў «Інкуб» (эспер.: «Incubus»), малабюджэтны чорна-белы фільм жахаў. Ён быў зняты ў 1965 годзе ў ЗША. Рэжысёрам быў Леслі Стывенс, вядомы канадскі актор Уільям Шэтнер зыграў галоўную роль у фільме[3]. Эсперантысты прызнаюць мастацкую каштоўнасць фільма, але адзначаюць шэраг памылак у вымаўленні актораў.
Два іншых паўнаметражных фільма зняты ўжо ў XXI стагоддзі:
«Герда знікла» (эспер.: «Gerda malaperis!») — дэтэктыўны фільм 2006 года, заснованы на аднаіменнай кніге Клода Пірона[4].
«Бацька» (эспер.: «La patro») — драматычны фільм 2007 года, заснаваны на творы японскй літаратуры 1907 года[5]. Абодва фільмы зняты бразільскай кінакампаніяй Imagu-Filmo.
Дакументальныя фільмы
Пра эсперанта зняты шмат дакументальных фільмаў і кінахронік:
Назва фільма | Год | Краіна | Апісанне | Спасылка | |
---|---|---|---|---|---|
На беларускай | На эсперанта | ||||
Стогадовае эсперанта | Esperanto — la centjara | 1987 | Прысвечаны стагоддзю эсперанта. | Спасылка (эсп.) | |
Кінамастацтва і мы | Kinarto kaj ni | 1990 | Аб сувязі кіно і эсперанта. | Спасылка (эсп.) | |
Эсперанта — гэта… | Esperanto estas… | 2008 | Інфармацыйны фільм пра эсперанта рух. | Спасылка (эсп.) |
Відэакурсы
Створана шмат відэакурсаў дла навучання на эсперанта. Сярод іншых вылучаюцца:
- Мазі ў Гондаландзіі (эспер.: Mazi en Gondolando, 1986) і Мазі вяртаецца (эспер.: Mazi revenas, 1989) — мультыплікацыйны курс для дзяцей, заснаваны на першапачаткова англійскай версіі[6].
- Пашпарт да ўсяго свету (эспер.: Pasporto al la tuta mondo, 2002) — курс эсперанта, які складаецца з пятнаццаці 30-хвілінных урокаў[7].
Зноскі
- ↑ Афіцыйны сайт кінафестывалю
- ↑ (эсп.) Фільм «Трывогі»
- ↑ (эсп.) Інкуб
- ↑ (эсп.) фільм «Герда знікла!»
- ↑ (эсп.) Фільм «Бацька»
- ↑ (эсп.) Відэакурсы Mazi en Gondolando / Mazi revenas
- ↑ (англ.) Эсперанта-курс Pasporto al la Tuta Mondo Архівавана 8 кастрычніка 2017.
Спасылкі
- (англ.) Эсперанта і кіно
- (эсп.) Спіс эсперанта-фільмаў
- (эсп.) Senmova — кароткаметражны эсперанта-фільм 2010 год
- Ĉapeloj — першы анімацыйны эсперанта-фільм
- Нямецкі кінафестываль 2013 — прысвечаны 125-годдзю эсперанта.