Эсперанта-сустрэча — сустрэча эсперантыстаў. Першыя эсперанта-сустрэчы адбываюцца з пачатку 20-га стагоддзя ў Вялікабрытаніі і Францыі. Ужо ў 1905 годзе прайшоў першы Сусветны Кангрэс эсперантыстаў у Булонь-сюр-Мэр, на якім прысутнічалі 688 удзельнікаў з 20 краін. Зараз эсперанта-сустрэчы адбываюцца на ўсіх кантынентах, многія — рэгулярна.
Класіфікацыя
Згодна з месцам правядзення:
- Сусветныя — адбываюцца ва ўсіх частках света. У першую чаргу да іх адносяцца Сусветны Кангрэс эсперантыстаў, кангрэс SAT і Міжнародны маладзёжны кангрэс эсперанта.
- Рэгіянальныя — у межах вызначанага кантынента ці геаграфічнага рэгіёна.
- Нацыянальныя — ў межах краіны.
Згодна з ўзроставай катэгорыіяй:
- Дзіцячыя
- Маладзёжныя
- Сямейныя
Згодна з мэтамі:
- Агульныя
- Культурныя
- Стымулюючыя эсперанта-рух
- Тэматычныя
- Курсы
Гл. таксама
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.