Эскізы ільва. 1980 год. Ручка і фарфоравы атрамант на паперы

Эскіз (фр.: esquisse) — папярэдні накід, які фіксуе задуму мастацкага твора, збудавання, механізма або асобнай яго часткі. Эскіз — хутка выкананы свабодны малюнак, не з’яўляецца гатовай працай, часта складаецца з мноства перакрыжавальных ліній.

Эскізы недарагія і дазваляюць мастаку зрабіць накіды і паспрабаваць іншыя ідэі, перш чым ўвасабляць іх у жывапісе. Аловак або пастэль больш ужывальныя для эскізаў з-за абмежаванняў у часе, але хутка зроблены накід акварэлі ці нават хутка змадэляваны макет з гліны або мяккага воску можа таксама лічыцца эскізам ў больш шырокім значэнні слова. Графітныя алоўкі параўнальна новае вынаходства, мастакі Рэнесансу рабілі эскізы, выкарыстоўваючы срэбнае пяро на спецыяльна падрыхтаванай паперы

Гл. таксама

  • Падмалёўка

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.