Горад
| ||||||||||||||||||||||
Эр-Рыяд (араб. الرياض) — горад, сталіца Саудаўскай Аравіі, у цэнтральнай часткі Аравійскага паўвострава. Адміністрацыйны цэнтр правінцыі Неджд. Вузел шашэйных дарог. Чыгункай звязаны з портам Дамам. Міжнародны аэрапорт. Прамысловасць: нафтаперапрацоўчая, цэментавая, харчовая; вытворчасць электракабелю, акумулятараў. Рамесны і гандлёвы цэнтр. Перапрацоўка сельскагаспадарчай сыравіны (фінікі, садавіна, збожжа).
Гісторыя
Узнік на месцы старажытнага гандлёва-рамеснага паселішча. У 18 стагоддзі сталіца аднаго з дробных эміратаў Неджда. У 1773 годзе захоплены вахабітамі. З 1821 года сталіца эмірата Саудыдаў, потым пад уладай эміраў Шамара. У 1902 годзе заваяваны атрадамі ібн Сауда, які зрабіў Эр-Рыяд сталіцай эмірата Неджд. У 1927-32 гг. сталіца дзяржавы «Хіджаз, Неджд і далучаных абласцей» (з 1932 года Саудаўская Аравія).
Вядомыя асобы
Літаратура
- Эр-Рыяд // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 153—154. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).