Эрэсунскі мост
Эрэсунскі мост
Каардынаты: 55°34′31″ пн. ш. 12°49′37″ у. д.
Афіцыйная назва дацк.: Øresundsbroen, шведск.: Öresundsbron
Вобласць ужывання 4 палосы E20
Падвойная лінія Эрэсунскай чыгункі
Перасякае Эрэсунскі праліў
Месца размяшчэння
Канструкцыя
Тып канструкцыі Вантавы мост, тунэль
Матэрыял сталь і жалезабетон
Асноўны пралёт 490 м
Агульная даўжыня 7845 м
Шырыня моста 23,5 м
Вышыня канструкцыі 204 м
Максімальная нагрузка 13 602 т
Эксплуатацыя
Канструктар, архітэктар Dissing+Weitling[d]
Кошт 2 600 000 000 €
Адкрыццё 1 ліпеня 2000
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эрэсунскі мост (дацк.: Øresundsbroen, шведск.: Öresundsbron) — сумешчаны мост-тунэль, які ўключае 2-пуцявую чыгунку і 4-палосную аўтамагістраль праз праліў Эрэсун. Гэта самая доўгая сумешчаная дарога і чыгуначны мост у Еўропе, якія злучаюць сталіцу Даніі Капенгаген і шведскі горад Мальмё. Мост і тунэль з’яўляюцца часткай міжнароднага еўрапейскага аўтамабільнага маршруту E20, а таксама Эрэсунскай чыгуначнай лініі. Будаўніцтва бесперапыннай лініі Вялікага Бельта (The Great Belt Fixed Link) і Эрэсунскага моста дазволіла звязаць кантынентальную Еўропу са Швецыяй і ўсёй Скандынавіяй. Мост быў спраектаваны дацкай архітэктурнай фірмай Дысінг + Вейтлінг (Dissing + Weitling).

Эрэсунскі мост, здымак са спадарожніка.
Від з боку Капенгагена. Злева — востраў Сальтхольм, справа — штучны востраў Пеберхольм. На гарызонце бачны Мальмё.

Эрэсунскі мост перасякае мяжу паміж Даніяй і Швецыяй, але дзякуючы Шэнгенскаму пагадненню там няма пашпартнага кантролю. Праводзяцца звычайныя мытныя праверкі ля стэндаў (шапікаў) аплаты праезду па мосце для тых, хто заязджае ў Швецыю, але не для тых, хто заязджае ў Данію.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.