Эрыномэ (стар.-грэч.: Ἐρινόμη) — спадарожнік Юпітэра са зваротным кручэннем, адкрыты ў лістападзе-снежні 2000 года групай астраномаў пад кіраўніцтвам Скота Шэпарда разам з іншымі 10 спадарожнікамі на 2,2-метровым тэлескопе на гары Мауна-Кеа. Часовае абазначэнне, прысвоенае спадарожніку пры адкрыцці - S/2000 J 4 ці XXV. У кастрычніку 2002 спадарожніку была прысвоена назва Эрыномэ, у гонар каханай Юпітэра. Спадарожнік ўваходзіць у групу Кармэ.
Дадзеныя спадарожніка
- Эпоха сярэдняй анамаліі JD, TT - 2452200,5
- Сярэдні рух, ° / сут -,47210290
- Бачны бляск +22,8 m
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.