Эрык Ахарыус | |
---|---|
шведск.: Erik Acharius | |
Дата нараджэння | 18 кастрычніка 1757[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 жніўня 1819[2][3][…] (61 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | батанік, урач, ліхенолаг, міколаг, натураліст |
Навуковая сфера | батаніка, мікалогія |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | ||
---|---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Ach.».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI
|
Э́рык Аха́рыус (шведск.: Erik Acharius,[4] 10 кастрычніка 1757, г. Еўле, Швецыя — 14 жніўня 1819, г. Вадстэна) — шведскі батанік, міколаг і медык.
Біяграфія
У 1773 годзе паступіў ва Упсальскі ўніверсітэт і быў адным з апошніх студэнтаў вялікага Карла Лінея. Пазней працаваў у Каралеўскай акадэміі навук у Стакгольме і скончыў сваю медыцынскую адукацыю ў 1782 годзе ў Лундскім універсітэце. З 1789 года займаў пасаду правінцыйнага медыка ў горадзе Вадстэна, дзе і памёр у 1819 годзе.
Распрацаваў першую класіфікацыю, у якой улічыў дыягнастычную прыкмету грыбоў — пладовыя целы.
Увёў шэраг тэрмінаў, што ўжываюцца пры марфалагічных апісаннях лішайнікаў.
Прафесар у Вадстэне.
Член Шведскай каралеўскай акадэміі навук (1796), Лонданскага Лінееўскага таварыства (1801), а таксама Каралеўскага таварыства навук ва Упсале (1810).
Памяць
У гонар Эрыка Ахарыуса названы наступныя расліны:
а таксама насякомае:
- Tortrix achariana
Асноўныя навуковыя працы
- Lichenographiæ suecicæ prodromus (Linköping, 1798) — «Асновы ліхенаграфіі Швецыі»;
- Methodus qua omnes detectos lichenes (Stockholm, 1803) — «Метыды, з дапамогай якіх кожны можа вызначыць лішайнікі»;
- Lichenographia universalis (Göteborg, 1810) — «Універсальная ліхенаграфія»;
- Synopsis methodica Lichenum (Lund, 1814).
- Synopsis methodica lichenum, 1814
Зноскі
- 1 2 Gävle Heliga Trefaldighets kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, huvudserien, SE/HLA/1010056/C I/5 (1753-1769), bildid: C0031014_00088, sida 7 Праверана 11 мая 2019.
- 1 2 3 4 5 Erik Acharius — 1917.
- 1 2 Vadstena kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker. Huvudserien, SE/VALA/00401/C I/4 (1780-1824), bildid: C0019504_00180, sida 334 Праверана 11 мая 2019.
- ↑ IPNI : Erik Acharius (1757—1819)
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 480 с. іл.
- Rutger Sernander. Acharius, Erik. // Svenskt biografiskt lexikon, vol. 1, pp. 37–40.
- Eriksson, Gunnar. Acharius, Erik. // Dictionary of Scientific Biography 1. New York: Charles Scribner’s Sons. 1970, 45-46. ISBN 0-684-10114-9
Спасылкі
- Monika Myrdal. Erik Acharius, the father of lichenology
- http://www.ilmyco.gen.chicago.il.us/Authors/Acharius601.html