Эрык Алін Корнел | |
---|---|
англ.: Eric Allin Cornell | |
| |
Дата нараджэння | 19 снежня 1961[1][2][…] (62 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта, навуковы работнік |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
медаль Лорэнца (1998) Fritz London Award[d] (1996) прэмія Карла Цэйса[d] (1996) прэмія Алана Уотэрмана[d] (1997) I. I. Rabi Prize[d] (1997) R. W. Wood Prize[d] (1999) Прэзідэнцкая ўзнагарода за раннюю кар’еру навукоўцам і інжынерам[d] |
Сайт | experts.colorado.edu/… (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эрык Алін Корнел (англ.: Eric Allin Cornell; нар. 19 снежня 1961 г., Апала-Альта, штат Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2001), сумесна з Вольфгангам Кетэрле і Карлам Віманам «за эксперыментальнае назіранне бозэ-эйнштэйнаўскай кандэнсацыі ў разрэджаных газах атамаў шчолачных металаў і за першыя фундаментальныя даследаванні уласцівасцяў такіх кандэнсатаў».
Біяграфія
Эрык Корнел нарадзіўся ў сям’і прафесара будаўнічых навук у МТІ і настаўніцы англійскай мовы. Вывучаў фізіку ў Стэнфардскім універсітэце і, пасля атрымання ў МТІ у 1985 г. дыплома, працаваў у Кембрыджы — горад, у якім ён жыў з двух гадоў. Працаваў у групе Дэйва Прытчарда над вызначэннем масы 3He і 3H. У 1990 г. абараніў дысертацыю.
Корнел падаў заяўку на месца постдокаў у групу Дэйва Вінеланда ў NIST, аднак не атрымаў адабрэння. Замест гэтага яго парэкамендавалі ў групу Карла Віма, які працаваў у NIST ў горадзе Боўлдэр (штат Каларада). Пасля заканчэння двухгадовай постдокаўскай стыпендыі ён застаўся там працаваць асістэнтам прафесара. У 1995 г. становіцца прафесарам, з 1994 г. з’яўляецца членам NIST.
У 1995 г. Корнел ажаніўся з Цэлестай Ландры, з якой быў знаёмы больш за 10 гадоў, яшчэ ў Стэнфардзе. У іх дзве дачкі — Эліза і Сафія.
У 2004 г. яму ампутавалі левую руку з прычыны заражэння фасцыітысам. У 2006 г. ён зноў прыступіў да працы.
Узнагароды
- Узнагарода імя Самюэля Уэслі Стратана, NIST, 1995
- Прэмія імя Ньюкомба Кліўленда, Амерыканская асацыяцыя садзейнічання навуцы, 1995/96
- Залатая медаль міністэрства камерцыі, 1996
- Прэмія Фрыца Лондана ў галіне фізікі нізкіх тэмператур, 1996
- Прэмія Карла Цэйса, Фонд Эрнста Абэ, 1996
- Прэмія імя Алана Т. Ватэрмана ад Нацыянальнага навуковага фонду, ЗША, 1997
- Міжнародная прэмія імя Караля Фейсала ў галіне навукі, 1997
- Прэмія Рабі па атамнай фізіцы, малекулярнай фізіцы і оптыцы, Амерыканскае фізічнае таварыства, 1997
- Абраны членам Амерыканскага фізічнага таварыства, 1997
- Медаль Лорэнца, Нідэрландская каралеўская акадэмія навук, 1998
- Медаль Бенджаміна Франкліна па фізіцы, 1999
- Прэмія Р. В. Вуда, Амерыканскае аптычнае таварыства, 1999
- Абраны членам Амерыканскага аптычнага таварыства, 2000
- Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША, 2000
- Нобелеўская прэмія па фізіцы, 2001
Зноскі
- ↑ Eric A. Cornell // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Eric Allin Cornell // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ https://experts.colorado.edu/display/fisid_100112
- ↑ NNDB — 2002.
Спасылкі
- Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта (англ.)
- Хатняя старонка Эрыка Корнела на сайце ўніверсітэта Каларада Архівавана 25 верасня 2012. (англ.)
- Старонка навуковай групы Корнела на сайце ўніверсітэта Каларада Архівавана 12 лістапада 2009. (англ.)