Эршэг | |
---|---|
hu/Őrségi Nemzeti Park | |
![]() Эрысентпетер | |
Катэгорыя МСАП — II (Нацыянальны парк) |
|
Размяшчэнне | Венгрыя |
Плошча | 440 |
Дата заснавання | 2002 |
Сайт | onp.nemzetipark.gov.hu |
![]() ![]() Эршэг |
|
Э́ршэг (венг.: Őrségi Nemzeti Park) — нацыянальны парк у заходняй частцы Венгрыіі, у Заходне-Задунайскім краі на тэрыторыі мед'е Ваш. Парк размяшчаецца ў самым заходнім раёне Венгрыі. Тэрыторыя парку распасціраецца на поўдні ад ракі Раба, непасрэдна прымыкае да межаў Аўстрыі і Славеніі. уйнейшыя гарады побач з паркам — Кёрменд і Сентготхард.
Плошча парку — 44 000 гектараў. Парк Эршэг — самы малады з нацыянальных паркаў Венгрыі, быў заснаваны ў 2002 годзе.
Назву парк атрымаў па імяні гістарычнай вобласці Эршэг, на тэрыторыі якой ён размешчаны. У Эршэге, памежным венгерскім раёне, гістарычна пражывалі ахоўнікі памежных пераходаў (венг.: Őrség — гвардыя, варта), сфармаваўшыя самабытную сялянскую культуру.
Апісанне
Больш за 60 % тэрыторыі парку займаюць некранутыя лясы, галоўным чынам, хвойныя. У лясах Эршэга захаваліся значныя папуляцыі дзікіх звяроў. Азёры парку вядомы сваёй крыштальна-чыстай вадой. У Эршэге бяруць пачатак рэкі Зала і Керка, а таксама мноства невялікіх прытокаў Рабы.
Ахове экалогіі некранутай прыроды парку надаецца шмат увагі.
У 18 вёсках, размешчаных на тэрыторыі парку, захоўваюцца і аднаўляюцца традыцыі, характэрныя для ахоўнікаў-пасяленцаў Эршэга. Паколькі мясцовыя жыхары маглі разлічваць толькі на сябе і забяспечвалі сябе самі, тут былі развіты самыя разнастайныя рамёствы — выраб драўлянага посуду, інструментаў, мэблі, пляценне кошыкаў, пчалярства, збор і сушэнне грыбоў, прыгатаванне палінкі. Найбольш было развіта ганчарства, традыцыі якога захавалісь да нашых дзён.
У невялікіх паселішчах Эрысенпетер і Велемер захаваліся старажытныя гатычныя цэрквы. Царква ў Велемеры ўпрыгожана насценнымі роспісамі 1378 года.
Штогод з 13 па 16 мая ў Эршэге праходзіць фальклорнае свята «Дні Цвіцення», у ходзе якога даюць прадстаўленні фальклорныя калектывы і ўстройваюцца вялікія кветкавыя базары.
У 2007 годзе на штогадовым Еўрапейскім турыстычным форуме Эршэг стаў адным з пераможцаў конкурсу «Лепшыя месцы падарожжаў».
Банк Венгрыі 22 красавіка 2010 года выпусціў у абарачэнне памятную манету «Эршэг»[1].
Зноскі
- ↑ Национальный парк Эршег в Венгрии / Блог / Нумизматика вместе с Global Coins . www.gcoins.net. Праверана 12 верасня 2018.
Спасылкі
- Афіцыйная старонка парку (венг.)