Эрнст I Гогенлоэ-Лангенбургскі
ням.: Ernst I. zu Hohenlohe-Langenburg
князь Гогенлоэ-Лангенбургскі

Нараджэнне 7 мая 1794(1794-05-07)[1]
Смерць 12 красавіка 1860(1860-04-12)[1] (65 гадоў)
Месца пахавання
Род Hohenlohe-Langenburg family[d]
Імя пры нараджэнні ням.: Ernst Christian Karl zu Hohenlohe-Langenburg
Бацька Charles Louis, 3rd Prince of Hohenlohe-Langenburg[d]
Маці Countess Amalie Henriette of Solms-Baruth[d]
Жонка Феадора Лейнінгенская[d][4]
Дзеці Карл, Эліза Адэлаіда Вікторыя, Герман, Віктар Фердынанд Франц, Адэльгейда, Феадора
Адукацыя
Дзейнасць палітык, арыстакрат
Званне генерал
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эрнст I Гогенлоэ-Лангенбургскі (ням.: Ernst I. zu Hohenlohe-Langenburg; 7 мая 1794, Лангенбург — 12 красавіка 1860, Бадэн-Бадэн) — чацвёрты князь дому Гогенлоэ-Лангенбург.

Біяграфія

Эрнст Крысціян Карл Гогенлоэ-Лангенбургскі — старэйшы сын князя Карла Людвіга Гогенлоэ-Лангенбургскага і яго жонкі графіні Амаліі Генрыэты Сольмс-Баруцкай (1768—1847).

Эрнст правучыўся тры гады ў Цюбінгенскім і Гайдэльбергскім універсітэтах, затым паступіў на службу ў вюртэмбергскую армію. У 1819 годзе стаў дэпутатам вюртэмбергскага саслоўнага сходу. Слабое здароўе вымусіла Эрнста адмовіцца ад актыўнай грамадскай дзейнасці. Памёр падчас знаходжання ў Бадэн-Бадэне і быў пахаваны ў Лангенбургу.

Нашчадкі

18 лютага 1828 года Эрнст Гогенлоэ-Лангенбургскі ажаніўся ў Кенсінгтонскім палацы з прынцэсай Феадорай Лайнінгенскай, адзінай дачкой Эміха Карла Лайнінгенскага і яго другой жонкі прынцэсы Вікторыі Саксен-Кобург-Заальфельдскай, старэйшай сястры ад адной маці каралевы Вялікабрытаніі Вікторыі.

У шлюбе з Феадорай Лайнінгенскай нарадзіліся:

  • Карл (1829—1907), у марганатычным шлюбе з Марыяй Гратволь (1837—1901), баранесай Бронскай;
  • Эліза Адэлаіда Вікторыя (1830—1850);
  • Герман (1832—1913), у шлюбе з прынцэсай Леапальдзінай Бадэнскай;
  • Віктар Фердынанд Франц (1833—1891), у марганатычным шлюбе з лэдзі Лаурай Вільгельмінай Сеймур, графіняй Глайхенскай;
  • Адэльгейда, замужам за Фрыдрыхам VIII Шлезвіг-Гальштэйнскім;
  • Феадора (1839—1872), замужам за Георгам II Саксен-Мейнінгенскім

Зноскі

  1. 1 2 Lundy D. R. Ernst Christian Carl IV Fürst zu Hohenlohe-Langenburg // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.