Эрнст Ягоравіч Ляшнеўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 чэрвеня 1941 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 мая 1989 (47 гадоў) |
Грамадзянства | |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі |
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
Эрнст Ягоравіч Ляшнеўскі (нар. 29 чэрвеня 1941, в. Свідэршчына, Талачынскі раён, Віцебская вобласць — 15 мая 1989) — беларускі работнік сельскай гаспадаркі, Герой Сацыялістычнай Працы (1986).
Біяграфія
З 1954 года працаваў у калгасе імя Дзімітрава Талачынскага раёна. З 1963 года — член КПСС.
З 1975 года — брыгадзір трактарна-паляводчай брыгады, якая першая ў раёне ўкараніла метад брыгаднага падраду.
У 1983 годзе стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР, яму прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР».
Дэлегат XXVII з’езда КПСС, член бюро РК КПБ.
Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1986 годзе за поспехі ў выкананні планаў па павелічэнні вытворчасці і продажу дзяржаве сельскагаспадарчай прадукцыі[1].
Узнагароды
- Герой Сацыялістычнай Працы (1986)
- Дзяржаўная прэмія СССР (1983)
- Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР (1983)
- ордэн Леніна — двойчы
- ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі
- Залатая Зорка Героя Сацыялістычнай Працы (1986)
- залаты медаль «Серп і Молат» Героя Сацыялістычнай Працы
- медаль ВДНГ СССР
- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР
Заўвагі
Літаратура
- Крыжаноўскі, М. А. Зорны час брыгадзіра / М. А. Крыжаноўскі // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]; мастак А. М. Хількевіч. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1988. — С. 606—607.
- Лешневский Эрнст Егорович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 2. — С. 59.
- Лешневский Эрнст Егорович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. — Витебск : Витебская областная типография, 2009. — С. 266.
- Лешневский Эрнст Егорович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов; под общ. ред. А. Н. Новикова. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. — С. 140.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.