Эрнст Тэадор Амадэй Гофман
Ernst Theodor Amadeus Hoffmann
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні ням.: Ernst Theodor Wilhelm Hoffmann
Псеўданімы E. T. A. Hoffmann
Дата нараджэння 24 студзеня 1776(1776-01-24)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 чэрвеня 1822(1822-06-25)[2][4][…] (46 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Maria Thekla Michaelina Hoffmann[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
Гады творчасці 1809чэрвень 1822
Кірунак рамантызм
Жанр навела
Мова твораў нямецкая
Подпіс Выява аўтографа
etahg.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эрнст Тэ́адор Ві́льгельм Амадэ́й Го́фман (ням.: Ernst Theodor Amadeus Hoffmann; 24 студзеня 1776, Кёнігсберг, цяпер Калінінград — 25 жніўня 1822, Берлін) — нямецкі літаратар, кампазітар, мастак рамантычнага кірунку. Псеўданім як кампазітара Іаган Крэйслер.

Біяграфічныя звесткі

Вывучаў права ў Кёнігсбергскім універсітэце. Арганізаваў філарманічнае таварыства, сімфанічны аркестр у Варшаве (1804-07). У 1807-13 дырыжор і кампазітар у тэатрах Берліна, Бамберга, Лейпцыга і Дрэздэна.

Творчасць

Э. Гофман аўтар адной з першых рамантычных опер «Ундзіна» (1814), сімфоній, камерна-інструментальных і харавых твораў. Першая навела «Рыцар Глюк» (1809). Творы 1809-14 аб’яднаны ў кнігу «Фантазіі ў манеры Кало» (т. 1-4, 1814-15).

У цэнтры творчасці Э. Гофмана — тэмы мастака і мастацтва, музыкі і музыкантаў; асноўная ідэя — невырашальнасць канфлікту паміж мастаком і грамадствам; скразныя вобразы — мастак і філістэр. У цыкле навел «Крэйслерыяна» (1814) і ў «Фрагментах біяграфіі Іаганеса Крэйслера», уведзеных у раман «Жыццёвыя погляды ката Мура», Э. Гофман стварыў трагічны вобраз геніяльнага музыканта Крэйслера, самотнага, асуджанага на пакуты сярод людзей, далёкіх ад мастацтва.

Светлай і радаснай фантастыцы казак «Шчаўкунок і Мышыны кароль», «Чужое дзіця», «Прынцэса Брамбіла» і інш. супрацьстаіць змрочны і злавесны каларыт у рамане «Эліксіры д’ябла» (1815-16) і «Начных алавяданнях» (т. 1-2, 1817). Ён папярэджваў аб небяспецы аўтаматызацыі грамадскай свядомасці (навела «Пясочны чалавек»), адчужанасці чалавека і вынікаў яго працы ў грамадстве, заснаваным на ўладзе золата. Казка «Малы Цахес, празваны Цыноберам» (1819) — вострая сатыра на феадальна-бюргерскую рэчаіснасць Германіі пач. XIX ст. Сярод лепшых твораў Э. Гофмана зборнік навел «Серапіёнавы браты» (т. 1-4, 1819-21).

Вяршыня творчасці — незавершаны раман «Жыццёвыя погляды ката Мура» (т. 1-2, 1820-22), пабудаваны на іранічнай паралелі паміж светам жывёл і светам людзей. Яго «Апошнія апавяданні» выдадзены ў 1825 годзе.

Уплыў на еўрапейскую культуру

Тэмы і вобразы твораў Э. Гофмана знайшлі ўвасабленне ў творчасці Р. Шумана («Крэйслерыяна»), Р. Вагнера («Лятучы галандзец»), П. ЧайкоўскагаШчаўкунок»), А. АданаЖызэль»), Л. ДэлібаКапелія»), П. Хіндэміта («Кардыльяк») і інш. Э. Гофман — герой опер Ж. АфенбахаКазкі Гофмана») і Г. Лачэці («Гофман»). «Беларускі гафманізм» у творчай манеры Я. Баршчэўскага, аўтара «Шляхціца Завальні», трапна заўважыў Р. Падбярэскі (арт. «Беларусь і Ян Баршчэўскі», 1844).

Беларускія пераклады

  • Дон Жуан; Рыцар Глюк: Успамін з 1809 г. / пер. В. Сёмуха // Крыніца. 1996. № 20 (4).

Зноскі

  1. 1 2 J. G. R. Hoffmann, Ernst Theodor Wilhelm // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 13.
  2. 1 2 Ѳ. Н. М. Гоффманъ // Энциклопедический лексиконСПб.: 1838. — Т. 15. — С. 51–53.
  3. 1 2 Гофман Эрнст Теодор Амадей // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Muncker F. Hoffmann, Ernst (Dichter) // Allgemeine Deutsche BiographieL: 1880. — Т. 12. — S. 575–583.
  5. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.