Эрл (англ.: earl, стар.-англ.: eorl) — тытул вышэйшай арыстакратыі англасаксонскай Брытаніі ў XI стагоддзі, што з'явіўся пад уплывам дацкай заваёвы. Скандываўская форма эрла гучала як «ярл». Але ў самой Даніі гэтае слова з цягам часу было выцеснена словам «герцаг» (duke). У самой сярэднявечнай Брытаніі слова замацавалася і выкарыстоўвалася як эквівалент кантынентальнаму графу (у больш ранейшы час яно выкарыстоўвалася як эквівалент герцагу).
У цяперашняй Брытаніі эрл з'яўляецца прадстаўніком класа пэраў, што ў сацыяльнай іерархіі стаіць на прыступку ніжэй за маркіза і вышэй за віконта. У англійскай мове ніколі не існавала жаночая форма слова эрл — жонка эрла клічыцца графіняй (як на кантыненце).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.