Эра Саарынен | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 20 жніўня 1910[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 верасня 1961[1][2][…] (51 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Бацька | Эліэль Саарынен[4] |
Маці | Loja Saarinen[d][4] |
Дзеці | Eric Saarinen[d] і Eames Saarinen[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Працаваў у гарадах | Сент-Луіс, Масачусецкі тэхналагічны інстытут, Washington Dulles International Airport[d] і Міжнародны аэрапорт імя Джона Кэнэдзі[d] |
Узнагароды | |
![]() |
Эра Саарынен (фінск.: Eero Saarinen; 20 жніўня 1910, Кірканумі, Фінляндыя, — 1 верасня 1961, Ан-Арбар, штат Мічыган, ЗША) — амерыканскі архітэктар.
Біяграфія
![](../I/STL_Skyline_2007_edit_cropped.jpg.webp)
![](../I/Washington_Dulles_International_Airport_at_Dusk.jpg.webp)
Сын Эліэля Саарынена. З 1923 г. жыў у ЗША. Скончыў архітэктурны факультэт Ельскага універсітэта ў Нью-Хейвене (штат Канектыкут; 1934). Пасля смерці бацькі завяршыў рэалізацыю іх сумеснага праекта Тэхнічнага цэнтра кампаніі «Джэнерал мотарс» у Уорэне (штат Мічыган; 1945—1955), адзначанага уплывам Л. Міс ван дэр Роэ. У далейшым Саарынен перайшоў ад строгага рацыяналізму да пошукаў сімвалічнай выразнасці архітэктурнай формы, яе вытанчанай індывідуалізацыі і рамантычнай экспрэсіі (капэла Гарвардскага ўніверсітэта ў Кембрыджы, штат Масачусетс, 1955; хакейны стадыён Ельскага ўніверсітэта, 1958), звяртаецца да скульптурных метадаў формаўтварэння (аэравакзал кампаніі TWA ў аэрапорце Кенэдзі ў Нью-Ёрку, 1962). Сярод твораў Саарынена арганічным спалучэннем пластычна багатай архітэктурнай формы і будаўнічай канструкцыі вылучаецца будынак аэрапорта імя Далеса блізу Вашынгтона (скончаны ў 1962 г.). У канцы 1950-х гг. Саарынен стварыў шэраг збудаванняў у духу амерыканскага неакласіцызму (пасольства ЗША ў Лондане, 1960).
Зноскі
- 1 2 3 4 Marter J. Saarinen, Eero // The Grove Encyclopedia of American Art — Выдавецтва Оксфардскага ўніверсітэта, 2011. — ISBN 978-0-19-533579-8
- 1 2 Eero Saarinen // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 https://www.mfa.fi/kokoelmat/arkkitehdit/eero-saarinen/ Праверана 6 жніўня 2020.
- 1 2 Kindred Britain
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 44. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
- Сааринен Эро (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- СААРИНЕН // Энцыклапедыя Кругасвет (руск.)
- Eero Saarinen: A Reputation for Innovation
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эра Саарынен