Эпічны цыкл (стар.-грэч.: Ἐπικὸς Κύκλος), або Траянскі цыкл (грэч. Τρωικός κύκλος) — збор старажытнагрэчаскіх эпічных паэм, якія атаесамляюцца з апісаннем Траянскай вайны. Былі складзены ў VIIIVI стст. да н. э. гекзаметрам, прыпісваюцца розным аўтарам. Апроч «Іліяды» і «Адысеі» паэмы захаваліся толькі ва ўрыўках і пераказах.

Творы эпічнага цыклу

НазваСклад (часткі)АўтарЗмест
Кіпрыі11Стасін Суд Парыса, выкраданне Алены, збор ахейскага войска, першыя 10 гадоў вайны
Іліяда24Гамер Канфлікт Ахіла і Агамемнана, смерць Патрокла, забойства Гектара Ахілам, пахаванне Патрокла і Гектара
Эфіяпіда5Арктын Подзвігі Ахіла і яго смерць
Малая Іліяда4Лесх Спаборніцтва Адысея і Аякса за даспехі Ахіла, падрыхтоўка да аблогі Троі, будаўніцтва Траянскага каня
Аблога Троі2Арктын Захоп і разбурэнне Троі ахейцамі
Вяртанні5Агій Прыгоды Менелая і іншых братоў Атрыдаў падчас вяртання ў Эладу
Адысея24Гамер Бегства Адысея ад Каліпса, яго вяртанне на Ітаку
Тэлегонія2Еўгамон Жыццё і гібель Адысея пасля вяртання на Ітаку

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.