Эніа Флаяна
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 5 сакавіка 1910(1910-03-05)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 лістапада 1972(1972-11-20)[1][2][…] (62 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці сцэнарыст, пісьменнік, журналіст, літаратар, раманіст, драматург, пісьменнік навуковай фантастыкі, драматург
Прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эніа Флаяна (таксама сустракаецца Флаяна, італ. Ennio Flaiano; 5 сакавіка 1910, Пескара — 20 лістапада 1972, Рым) — італьянскі пісьменнік, сцэнарыст, драматург, журналіст і тэатральны крытык.

Біяграфія

Вучыўся на архітэктара, але пачаў займацца журналістыкай, супрацоўнічаючы з выданнямі «Cineillustrato», «Oggi», «Il Mondo», «Il Corriere della Sera», «L’europeo», «L’espresso» і іншымі вядомымі італьянскімі газетамі часопісамі. Першая п’еса — «La guerra spiegata ai poveri» (1946).

За раман «Час забіваць» (1947) атрымаў прэстыжную прэмію «Стрэга» (1947). Дзеянне рамана адбываецца ў часы Італа-эфіёпскай вайны 1935—1936 гадоў. Італьянскі афіцэр выпадкова забівае эфіёпскую жанчыну, за што пазней расплачваецца.

Аўтар сцэнарыяў да многіх фільмаў. Разам з Туліа Пінелі з’яўляецца сцэнарыстам дзесяці фільмаў Федэрыка Феліні: «Агні вар’етэ» (1950), «Белы шэйх» (1952), «Мамчыны сынкі» (1953), «Дарога» (1954), «Махляры» (1955), «Ночы Кабірыі» (1957), «Салодкае жыццё» (1960), «Каханне ў Рыме» (1960), эпізод «Спакуса доктара Антоніа» ў «Бакача-70» (1962), «Восем з паловай» (1963), «Джульета і духі» (1965).

Тройчы намінаваўся на прэмію «Оскар» у 1958 («Мамчыны сынкі»), 1962 («Салодкае жыццё») і 1964 («8 з паловай») гадах.

Кінаўзнагароды

  • Узнагарода сіндыката італьянскіх журналістаў «Сярэбраная стужка»:
  • 1948 (лепшы сюжэт) — за фільм «Roma città libera» (1946)
  • 1961 (лепшы арыгінальны сюжэт) — за фільм «Салодкае жыццё» (1960)
  • 1964 (лепшы арыгінальны сюжэт) — за фільм «8 з паловай» (1963)
  • 1964 (лепшы сцэнар) — за фільм «8 з паловай» (1963)
  • 1987 (лепшы сюжэт) — за фільм «Справа Назарацяніна» (1986, пасмяротна)
  • 1959 (Sant Jordi Awards за лепшы сцэнар да замежнага фільма, Іспанія) за фільм «Ночы Кабірыі» (1957)

Зноскі

  1. 1 2 Ennio Flaiano // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Ennio Flaiano // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.