Энергетычны факультэт
Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога
Заснаваны 1973
Дэкан Дзмітрый Рыгоравіч Кроль
Адрас Гомель, пр-т Кастрычніка, 48
ef.gstu.by

Энергетычны факультэт (ЭФ ГДТУ імя П. В. Сухога) — адзін з факультэтаў Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Гісторыя

Створаны 1 студзеня 1973 года ў выніку рэарганізацыі Гомельскага агульнатэхнічнага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута ў Гомельскі філіял Беларускага політэхнічнага інстытута як энергетычны факультэт (рашэнне Міністэрства вышэйшай і сярэдняй адукацыі БССР ад 28 ліпеня 1972). З лютага 1984 года — электратэхнічны факультэт. З верасня 1987 года — факультэт аўтаматыкі і электрамеханікі (ФАЭМ). 7 красавіка 1999 года ФАЭМ падзелены на 2 факультэты: энергетычны (ЭФ) і факультэт аўтаматызаваных і інфармацыйных сістэм (ФАІС).

Спецыяльнасці

  • 1 — 43 01 03 Электразабеспячэнне (па галінах)
  • 1 — 43 01 05 Прамысловая цеплаэнергетыка
  • 1 — 43 01 07 Тэхнічная эксплуатацыя энергаабсталявання арганізацый
  • 1 — 53 01 05 Аўтаматызаваныя электрапрывады

Склад факультэта

Факультэт мае ў сваім складзе наступныя кафедры:

  • Аўтаматызаваны электрапрывад
  • Беларуская і замежныя мовы
  • Прамысловая цеплаэнергетыка і экалогія
  • Фізіка і электратэхніка
  • Электразабеспячэнне

Дэканы

  • Леў Барысавіч Сілкін (1973—1975)
  • Леанід Іванавіч Еўмінаў (1975—2006)
  • Віталь Уладзіміравіч Салянкоў (2007—2009)
  • Міхаіл Мікалаевіч Новікаў (2009—2021)
  • Дзмітрый Рыгоравіч Кроль (з 2021)

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.