Эндру Джонсан (англ.: Andrew Johnson, 29 снежня 1809 — 31 ліпеня 1875) — 17-ы прэзідэнт ЗША з 1865 па 1869, першапачаткова прадстаўнік Дэмакратычнай партыі, абраны ў 1864 віцэ-прэзідэнтам пры рэспубліканцы А. Лінкальне (у той час блок, які яны прадстаўлялі, называўся «Нацыянальны саюз»).
Біяграфія
Джонсан аддаваў перавагу хуткай рэканструкцыі зноў далучаных штатаў да Саюзу. Яго планы не давалі абароны былым рабам, і ён меў канфрантацыю з Кангрэсам, ў якім дамінавалі рэспубліканцы. Канфрантацыя скончылася імпічментам прэзідэнта. Джонсан стаў першым прэзідэнтам, якому вынеслі імпічмент, аднак ён быў апраўданы большасцю ў Сенаце ў адзін голас.
Джонсан нарадзіўся ў Ролі (Паўночная Караліна, ЗША). Быў вучням краўца, працаваў у некалькіх гарадах, перш чым пераехаў у Грынвіль, штат Тэнесі. Служыў у якасці члена муніцыпальнай рады і мэрам перад тым, як быў абраны ў Палату Прадстаўнікоў штату Тэнесі ў 1835 годзе. Пасля кароткай службы у Сенаце Тэнесі, Джонсан быў абраны у федэральную Палату Прадстаўнікоў ў 1843 годзе, дзе ён служыў пяць двухгадовых тэрмінаў. Ён стаў губернатарам Тэнесі на чатыры гады, і быў абраны заканадаўчым органам у Сенат у 1857. За час службы ў Кангрэсе, ён дабіваўся праходу закона пра хомстэды, які быў прыняты пасля таго як ён пакінуў крэсла Сенатара ў 1862.
Калі Паўднёвыя рабаўладальніцкія штаты ўключна Тэнесі пакінулі саюз, каб сфармаваць Канфедэратыўныя Штаты Амерыкі, Джонсан застаўся ў Саюзе, Джонсан быў адзіным сенатарам ад Канфедэратыўнага штата, які не сышоў ў адстаўку пасля таго як штат выйшаў з Саюзу. У 1862 годзе Лінкальн назначыў яго ваенным губернатарам Тэнесі пасля таго як штат быў адбіты. У 1864 годзе, Джонсан у якасці ваеннага дэмакрата і паўднёвага юніяніста, быў лагічным выбарам для Лінкальна, які хацеў дасласць паведамленне грамадству пра нацыянальную лучнасць паўночных і паўднёвых штатаў у сваёй прадвыбарчай кампаніі; Лінкальн перамог. Калі Джонсан прысягаў у якасці Віцэ-прэзідэнта ў сакавіку 1865 года, ён гаварыў няскладную прамову. Пазней ён адасобіўся, каб пазбегнуць публічнага абсмейвання. Шасцю тыднямі пазней, пасля забойства Лінкальна, ён заняў пасаду прэзідэнта.
Зноскі
- 1 2 Lundy D. R. Andrew Johnson // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Andrew Johnson // NCpedia Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Джонсон Эндрю // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- 1 2 3 4 5 Lundy D. R. The Peerage
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.