Эндзі Мак-Даўэл
Дата нараджэння 21 красавіка 1958(1958-04-21)[1][2][…] (65 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Paul J. Qualley[d]
Дзеці Justin Qualley[d], Rainey Qualley[d] і Margaret Qualley[d]
Адукацыя
Прафесія кінаактрыса, акцёрка, мадэль, тэлеактрыса
Узнагароды
IMDb ID 0000510
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Разалі Андэрсан «Эндзі» Мак-Даўэл (англ.: Rosalie Anderson «Andie» MacDowell; нар. 21 красавіка 1958, Гафні, Паўднёвая Караліна, ЗША) — амерыканская актрыса кіно і тэлебачання, мадэль.

Дэбютавала ў кіно ў фільме 1984 года «Грэйстук: Легенда пра Тарзана, уладара малпаў», але актыўна пачала здымацца толькі з канца 80-х, пасля наведвання курсаў акцёрскага майстэрства. Яе прарывам стала роля ў незалежным фільме 1989 года «Секс, хлусня і відэа», за якую яна атрымала прэмію «Незалежны дух» за лепшую жаночую ролю і намінацыю на «Залаты глобус».

Мак-Даўэл сыграла галоўныя жаночыя ролі ў фільмах «Від на жыхарства» (1991), «Дзень сурка» (1993) і «Чатыры вяселлі і адно пахаванне» (1994), удзел у якіх прынёс ёй яшчэ дзве намінацыі на «Залаты глобус». Таксама яна з’явілася ў фільме 1993 года «Кароткія гісторыі». «Дзень сурка» і «Чатыры вяселлі і адно пахаванне» сталі яе найбольшым камерцыйным дасягненнем у кар’еры.

МакДаўэл грае галоўную ролю ў серыяле 2013 года «Кедравая бухта». У 2019 сыграла ролю другога плана ў паспяховым касавым фільме «Я іду шукаць». У 2021 годзе актрыса знялася ў серыяле Netflix «Прыбіральшчыца. Гісторыя маці-адзіночкі», дзе згуляла са сваёй дачкой Маргарэт.

Фільмаграфія

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1993
ф Дзень сурка Groundhog DayРыта Хэнсан

Зноскі

  1. Andie MacDowell // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Andie MacDowell // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.