Эндаметрыт | |
---|---|
![]() | |
МКХ-10 | N71. |
МКХ-9 | 615.9 |
DiseasesDB | 4283 |
MedlinePlus | 001484 |
eMedicine | med/676 |
MeSH | D004716 |
![]() |
Эндаметрыт — захворванне, якое выклікаецца запаленчым працэсам у павярхоўным пласце эндаметрыя, унутранай слізістай абалонкі цела маткі.
Традыцыйна адрозніваюць востры і хранічны віды эндаметрыту.
Эндаміяметрытам завецца запаленчы працэс, якія лакалізоўваюцца ў больш глыбокіх тканках (базальны пласт эндаметрыя, міяметрый).
Этыялогія
Эндаметрыт, як правіла, выклікаецца ўзыходзячай інфекцыяй маткі. Інфікаванне магчыма ў наступных выпадках:
- роды
- кесарава сячэнне
- аборт
- вагінальныя абследаванне
- менструацыя
- палавыя зносіны падчас менструацыі
- лячэбныя і дыягнастычныя працэдуры з умяшаннем у матку
- агульныя інфекцыйныя захворванні
Дыягностыка
Дыягностыка грунтуецца на дадзеных анамнезу (унутрыматачнае ўмяшанне і інш), агульнага і гінекалагічнага даследаванняў і лабараторных дадзеных (аналіз крыві, бактэрыяскапія, пасевы і інш.) Пасля дыягностыкі лекар прызначае лячэнне.
Цячэнне захворвання
Востры эндаметрыт
Хвароба працякае востра. Сімптомы ўключаюць боль у ніжняй частцы жывата, павышэнне тэмпературы і ненармальныя вагінальныя крывацёкі ці выдзяленні.
У сталым узросце развіваецца піяметра (назапашванне гною ў матцы). Матка пры гэтым шарападобная, павялічаная, мяккая, флюктуіруючая.
Лячэнне піяметры зводзіцца да выдалення гною з поласці маткі метадам пашырэння канала яе шыйкі.
Хранічны эндаметрыт
Клінічныя сімптомы выяўленыя значна менш, чым пры вострым: тэмпература нармальная, выдзялення слізіста-гнойнага характару, неабільныя, боль у паясніцы нязначная. Нярэдка адзначаюцца растройствы менструальнага цыклу тыпу менарагіі або метрарагіі, што звязана з парушэннем скарачальнай функцыі маткі.
Пры похвавым даследаванні матка павялічана, балючая.
Дыягнаставаць хранічны метраэндаметрыт значна цяжэй. Важнымі з'яўляюцца дадзеныя анамнеза, якія паказваюць на перанесены востры эндаметрыт, а таксама павелічэнне і хваравітасць маткі, слізіста-гнойныя выдзяленні і парушэнні менструальнага цыклу.
Лячэнне
Пры лячэнні выкарыстоўваюцца антыбіётыкі шырокага спектру дзеяння.
Ускладненні
Пры адсутнасці своечасовага лячэння пры эндаметрыце інфекцыя можа перайсці ў фалопіявыя трубы або больш глыбокія пласты маткі, што ў далейшым можа выклікаць бясплоддзе, сэпсіс ці нават смяротны зыход.
Гл. таксама
Эндаметрыёз