Эмілі дэ Форэст | |
---|---|
Emmelie de Forest | |
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 28 лютага 1993 (31 год) |
Месца нараджэння | |
Краіна |
![]() |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | |
Гады актыўнасці | 2012 — н.ч. |
Інструменты | вакал |
Жанры | поп-музыка |
Лэйблы | Universal Music Group |
Аўтограф |
![]() |
Афіцыйны вэб-сайт | |
![]() | |
![]() |
Эмілі Шарлота-Вікторыя дэ Форэст (дацк.: Emmelie Charlotte-Victoria de Forest; нар. 28 лютага 1993, Ранерсэ, Данія) — дацкая спявачка, пераможца «Еўрабачання 2013» з кампазіцыяй «Only Teardrops».[2][3][4]
Біяграфія
Эмілі дэ Форэст нарадзілася ў сям'і шведа і датчанкі. Ужо ў 9 гадоў яна пачала спяваць у царкоўным хоры, а ў 14 гадоў стала супрацоўнічаць з шатландскім спеваком Фрэйзерам Нілам. Разам з ім Эмілі прымала ўдзел у шматлікіх канцэртах і фестывалях[3].
Значную частку жыцця яна правяла ў Швецыі, свабодна размаўляе па-шведску[5].
У 2011 годзе Эмілі дэ Форэст пераехала ў Капенгаген, дзе і працягнула сваё навучанне.
![](../I/ESC2013_-_Denmark_03.jpg.webp)
Удзел у конкурсе песні Еўрабачанне 2013
26 студзеня 2013 года Эмілі прыняла ўдзел у фінале адборачнага конкурсу «Dansk Melodi Grand Prix 2013», дзе і была абраная прадставіць сваю краіну на міжнародным конкурсе песні «Еўрабачанне 2013», які прайшоў у Мальмё, Швецыя.
У фінале Эмілі Шарлота-Вікторыя дэ Форэст перамагла з песняй «Only Teardrops», набраўшы 281 бал.[6].
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 22 снежня 2014.
- ↑ Финал «Евровидения-2013»: победа Дании и Россия в топ-5 // РИА Новости. — 19 мая 2013.
- 1 2 Хрустальный микрофон «Евровидения» уехал из Швеции в Данию // РИА Новости. — 19 мая 2013.
- ↑ «Result: Emmelie de Forest wins in Denmark»
- ↑ Победительницей конкурса «Евровидение-2013» стала датчанка Эммели де Форест // ИТАР-ТАСС. — 19 мая 2013.
- ↑ «Emmelie de Forest to fly the Danish flag in Malmö»
Спасылкі
- Афіцыйны сайт Архівавана 20 красавіка 2013. (англ.)
- Эмілі дэ Форэст ў сацыяльнай сетцы «Facebook»
- Эмілі дэ Форэст ў сацыяльнай сетцы «Twitter»