Эміль Тэадор Кохер | |
---|---|
ням.: Emil Theodor Kocher | |
Дата нараджэння | 25 жніўня 1841[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 ліпеня 1917[1][2][…] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хірург, урач, выкладчык універсітэта, фізіёлаг |
Навуковая сфера | Хірургія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][5] |
Альма-матар | |
Вядомы як | даследчык фізіялогіі шчытападобнай залозы |
Член у | |
Узнагароды | Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне, (1909) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эміль Тэадор Кохер (ням.: Emil Theodor Kocher, 25 жніўня 1841, Берн — 27 ліпеня 1917, Берн) — швейцарскі хірург, адзін заснавальнікаў брушной хірургіі. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1909) «за працы ў галіне фізіялогіі, паталогіі і хірургіі шчытападобнай залозы».
Біяграфія
Кохер нарадзіўся ў Берне, у сям'і інжынера Якава Аляксандра Кохера і Марыі Кохер (Вермут), якая належыць да высакароднага сярэдняга класа. Маці Тэадора была глыбока рэлігійнай жанчынай і пад яе ўплывам у Тэадора на ўсё жыццё захаваўся інтарэс да філасофіі і рэлігіі.
Скончыў Бернскі ўніверсітэт (1865). З 1872 года прафесар хірургіі і дырэктар хірургічнай клінікі Бернскага ўніверсітэта.
З'яўляецца аўтарам навуковых прац па вывучэнні функцый і метадах хірургічнага лячэння шчытападобнай залозы, антысептыцы. Распрацаваў аператыўныя доступы да ўнутраных органаў і буйных сасудаў, упершыню ажыццявіў выдаленне шчытападобнай залозы.
Прэзідэнт Германскага хірургічнага таварыства, ганаровы член Лондаскага каралеўскага хмрургічнага таварыства, Рускага хірургічнага таварыства імя М. І. Пірагова і інш.
У 1913 годзе аперыраваў Н. К. Крупскую.
Зноскі
- 1 2 Emil Theodor Kocher // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Emil Theodor Kocher // Who Named It? Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 3 Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2022.
- ↑ OpenStreetMap — 2004. Праверана 21 кастрычніка 2019.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 сакавіка 2015.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 576 с.