Фелікс Эдуард Жусцін Эміль Барэль | ||||
---|---|---|---|---|
Félix Édouard Justin Émile Borel | ||||
Дата нараджэння | 7 студзеня 1871[1][2][…] | |||
Месца нараджэння | ||||
Дата смерці | 3 лютага 1956[5][1][…] (85 гадоў) | |||
Месца смерці | ||||
Месца пахавання | ||||
Грамадзянства | ||||
Жонка | Camille Marbo[d] | |||
Род дзейнасці | матэматык, палітык, выкладчык універсітэта, змагар Французскага супраціву, эсперантыст, даследчык | |||
Навуковая сфера | тэорыя імавернасцей, матэматыка, тэорыя меры[7], Тэорыя гульняў[7] і палітыка[7] | |||
Месца працы | ||||
Навуковае званне | ||||
Альма-матар | ||||
Навуковы кіраўнік | Жан Гастон Дарбу[8] | |||
Вядомыя вучні | Jeanne Rouvière[d] і Georgios Remoundos[d][9] | |||
Вядомы як | адзін з заснавальнікаў тэорыі меры і яе дадаткаў у тэорыі верагоднасці | |||
Партыя | ||||
Член у | ||||
Узнагароды |
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фелікс Эдуард Жусцін Эміль Барэль (фр.: Félix Édouard Justin Émile Borel; 7 студзеня 1871 — 3 лютага 1956, Парыж) — французскі матэматык і палітычны дзеяч.
Біяграфія
Эміль Барэль нарадзіўся на поўдні Францыі, паблізу Авіньёна. Яго бацька, Анарэ Барэль, быў пастарам пратэстанцкай царквы, маці, Эмілія Тэйсье Салье — дачкой фабрыканта. У сям’і было трое дзяцей. Эміль - малодшы. Першыя веды атрымаў ад бацькі, які кіраваў пратэстанцкай школай. «Дзіўны дзіця ў нашага пастара — казалі мясцовыя жыхары, — вывучыў пачаткі геаметрыі, а яму ўсяго тры гады». У 11-гадовым узросце паступае ў Мантабанскі ліцэй, у 17 гадоў — у Парыжскі калегіум святой Барбары, у ліцэі Людовіка Вялікага вывучае механіку і геаметрыю. Атрымаўшы дзве прэміі на конкурсах, ён атрымлівае права вучобы альбо ў Нармальнай школе, альбо ў Політэхнічнай школе. Эміль выбірае навуку і паступае ў Нармальную школу. Першыя яго працы прысвечаны геаметрыі пад уплывам Гастона Дарбу. У 1893 годзе ён з’яўляецца ў Ліёнскім універсітэце ў якасці выкладчыка. Ён шмат працуе, за 3 гады ён піша 22 працы і дысертацыю. З 1897 года ён прафесар Нармальнай школы.
У 1901 годзе ён жэніцца з Маргарытай Апель, будучай пісьменніцай, больш вядомай пад псеўданімам Каміла Марбо.
Падчас Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у Французскім Супраціве. Вучоны быў арыштаваны немцамі і кінуты ў турму Фрэн. Пасля месяца знаходжання ў халоднай і сырой камеры, ён усё ж быў вызвалены. Памёр вялікі матэматык ва ўзросце 85 гадоў у выніку траўмы, якую ён атрымаў у паездцы з Бразіліі.
Яго пляменнік Арман Барэль таксама быў вядомым матэматыкам.
У гонар Барэля названы кратар на Месяцы.
Зноскі
- 1 2 MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Emile, Félix, Edouard, Justin Borel // Sycomore / Assemblée nationale Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Борель Эмиль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- 1 2 3 www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- ↑ Борель Эмиль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ https://www.tombes-sepultures.com/crbst_2031.html
- 1 2 3 Czech National Authority Database Праверана 30 мая 2023.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
- ↑ https://books.google.cat/books?id=lpprCQAAQBAJ — С. 90.
Літаратура
- БЭ ў 18 тамах. Т.2, Мн., 1996, С.336 // Эміль Барэль
- А.А.Гусак, Г.М.Гусак, А.А.Брычыкава "Даведнік па вышэйшай матэматыцы", Мн., "ТетраСистемс", 2007, С.541