Эма | |
---|---|
англ.: Emma. | |
Жанр | драматычны фільм, экранізацыя рамана[d] і кінакамедыя |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Working Title Films[d], Blueprint Pictures[d] і Focus Features[d] |
Працягласць | 125 хв. |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 21 лютага 2020, 5 сакавіка 2020, 14 лютага 2020, 24 красавіка 2020 і 12 сакавіка 2020[1] |
IMDb | ID 9214832 |
Афіцыйны сайт (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Э́ма» (англ.: Emma.) — брытанскі камедыйна-драматычны фільм 2020 года, экранізацыя аднайменнага рамана англійскай пісьменніцы Джэйн Осцін.
Сюжэт
Эма Вудхаўс — багатая, прыгожая і разумная дзяўчына са шляхетнай сям’і. Сама яна не імкнецца да замужжа, яе цалкам задавальняе забяспечанае і мернае жыццё ў доме бацькі. Да таго ж, заўсёды пад рукой велікадушны, праўдзівы сябар і джэнтльмен, з якім яна адчувае сябе на роўных, ведаючы яго з дзяцінства. Не маючы ні ў чым патрэбы, Эма хоча зладзіць шчасце сваіх менш адораных лёсам і прыродай сябровак, і адначасова крыху развеяць летнюю нуду. Пасля таго, як ёй удаецца сасватаць і ўдала выдала замуж сваю гувернантку міс Тэйлар за заможнага ўдаўца містэра Уэстана, яна абірае сабе новую пратэжэ. Гарыет Сміт — мілая, трохі наіўная дзяўчына сумнеўнага паходжання. Эма задаецца мэтай знайсці ёй годнага мужа, і ў яе нават з’яўляецца падыходзячая кандыдатура — мясцовы вікарый містэр Элтан. Вось толькі ўсё ідзе не зусім так, як задумвала Эма.
Акцёрскі склад
- Аня Тэйлар-Джой — Эма Вудхаўс
- Джоні Флін — Джордж Найтлі
Зноскі
Спасылкі
- Эма на сайце «Internet Movie Database» (англ.)