Эманюэль Макрон
фр.: Emmanuel Macron
Сцяг Прэзідэнт Францыі Сцяг
з 14 мая 2017
Кіраўнік урада Эдуар Філіп
Папярэднік Франсуа Аланд
Сцяг Князь Андоры Сцяг
з 14 мая 2017
Сумесна з Жаан Энрык Вівес-і-Сісілья
Кіраўнік урада Антоні Марці
Папярэднік Франсуа Аланд
Сцяг Старшыня руху «Наперад!» Сцяг
6 красавіка 2016 8 мая 2017
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік пасада перайменавана
Катрын Барбару
(як в.а. старшыні партыі «Наперад, Рэспубліка!»);
Крыстаф Кастанер
(як генеральны дэлегат партыі «Наперад, Рэспубліка!»)
Сцяг Міністр эканомікі, фінансаў і лічбавай эканомікі Францыі
26 жніўня 2014 30 жніўня 2016
Прэзідэнт Франсуа Аланд
Кіраўнік урада Мануэль Вальс
Папярэднік Арно Мантэбур
Пераемнік Мішэль Сапен
Сцяг Намеснік генеральнага сакратара прэзідэнта Францыі
15 мая 2012 15 ліпеня 2014
Прэзідэнт Франсуа Аланд
Папярэднік Жан Кастэ

Нараджэнне 21 снежня 1977(1977-12-21)[1][2][…] (46 гадоў)
Імя пры нараджэнні фр.: Emmanuel Jean-Michel Frédéric Macron[4]
Бацька Jean-Michel Macron[d][5]
Маці Françoise Noguès[d]
Жонка Брыжыт Макрон[d]
Веравызнанне агнастыцызм[6]
Партыя Сацыялістычная партыя (2006—2009)
Наперад, Рэспубліка! (2016—2017)
Член у
Адукацыя
Дзейнасць investment banker, дзяржаўны дзеяч, службовая асоба, палітык
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітыка[7]
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Сайт en-marche.fr/emma… (фр.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эманюэль Макрон (фр.: Emmanuel Macron; нар. 21 снежня 1977, Ам’ен) — французскі палітык, былы інвестыцыйны банкір. 26 жніўня 2014 года быў прызначаны міністрам эканомікі, прамысловасці і статыстыкі ў другім урадзе Вальса. Падаў у адстаўку 30 жніўня 2016 года. Атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах 2017 года.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і прафесара неўралогіі Універсітэта Пікардыі Жан-Мішэля Макрона і доктара медыцынскіх навук Франсуазы Макрон-Нагес. Вучыўся ва Універсітэце Парыж X-Нантэр, Інстытуце палітычных даследаванняў і Нацыянальнай школе адміністрацыі. З 1999 па 2001 год быў памочнікам французскага філосафа Поля Рыкёра.

Макрон працаваў інспектарам у Міністэрстве эканомікі з 2004 па 2008 год. З 2007 года займаў пасаду намесніка дакладчыка для Камісіі па паляпшэнню французскага росту на чале з Жакам Аталі. Быў інвестыцыйным банкірам у Rothschild&Cie Banque.

Уступ на пасаду міністра 27 жніўня 2014 года

Палітычная дзейнасць

Знаходзіўся ў сацыялістычнай партыі з 2006 па 2009 год.

З 2012 па 2014 год працаваў намеснікам генеральнага сакратара пры прэзідэнце Аландзе. Падаў у адстаўку 10 чэрвеня 2014 года, а 26 жніўня прызначаны міністрам эканомікі.

Галоўнае дасягненне Макрона ва ўладзе — прыняцце «закона дзеля эканамічнага росту, актыўнасці і роўнасці шанцаў». «Закон Макрона», як на яго спасылаюцца, быў прыняты 6 жніўня 2015 года. Ён прадугледжвае лібералізацыю некаторых сектараў эканомікі, у тым ліку адкрыццё магазінаў па нядзелях, адкрыццё для канкурэнцыі сектара аўтобуснага транспарту і інш.[8]. Гады міністэрскай дзейнасці Макрона адзначаны актыўнымі працэсамі зліцця і паглынання дзяржаўных кампаній (сярод якіх Alstom і Technip)[9].

6 красавіка 2016 года ён стварыў рух «Наперад, Рэспубліка!» які абвясціў «ні правым, ні левым»[10].

16 лістапада 2016 года Макрон абвясціў аб сваім удзеле ў Прэзідэнцкіх выбарах у Францыі 2017 года і апублікаваў кнігу-праграму «Révolution» («Рэвалюцыя»), якая адразу зрабілася бестселерам[11]. У час выбарчай кампаніі штаб Макрона абвінавачваў расійскія дзяржаўныя СМІ RT і Sputnik News у публікацыі фэйкавай інфармацыі аб іх кандыдаце[12].

Прэзідэнцкія выбары 2017 года

Прайшоў у другі тур разам з Марын Ле Пэн, набраўшы 23,86 % галасоў[13]. Яго кандыдатуру падтрымалі кандыдаты ад партый «Рэспубліканцы» і «Сацыялістычная Партыя» Франсуа Фіён і Бенуа Амон[14].

У другім туры прэзідэнцкіх выбараў выступаў апанентам Марын Ле Пэн — лідара крайне правых, — і перамог, набраўшы 66,06 % галасоў супраць 33,94 % у Ле Пэн[15][16]. На думку назіральнікаў, настолькі рашучая перамога Макрона тлумачыцца страхам выбаршчыкаў адносна нестабільнасці, якая пагражала б Францыі ў выпадку перамогі Ле Пэн. Макрон — наймаладзейшы прэзідэнт у гісторыі Французскай Рэспублікі, станам на час абрання.

Погляды

Эманюэль Макрон — прыхільнік еўрапейскай інтэграцыі і трансатлантычнага сяброўства[12]. У знешняй палітыцы з’яўляецца еўрапейскім федэралістам, які гатовы супрацоўнічаць з Марцінам Шульцам у выпадку абрання яго канцлерам ФРГ. Тым не менш, яму бліжэй палітычны курс Ангелы Меркель. Не падтрымлівае прызнанне дзяржавы Палесціна.

Прыхільнік рынкавай эканомікі і павелічэння выдаткаў на войска, спецслужбы і паліцыю. Выступае за абмежаванне замежных інвестыцый і за гандлёвую дамову паміж ЕС і Канадай.

У час прэзідэнцкай кампаніі 2017 года казаў аб неабходнасці правесці глыбокія рэформы, якіх Францыя не ведала ўжо болей за 30 гадоў.

Зноскі

  1. Emmanuel Macron // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Emmanuel Macron // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Who's Who in FranceParis: 1953. — ISSN 0083-9531; 2275-0908
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2017.
  5. http://colchide.com/people/emmanuel-macron/
  6. https://www.thelocal.fr/20180625/meeting-with-pope-puts-macrons-religious-views-in-spotlight
  7. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  8. Ce que contient (désormais) la loi Macron
  9. Наталья Руткевич. Продукт по имени Макрон // Радио Свобода, 09.03.2017
  10. Focraud, Arnaud. "Emmanuel Macron lance son mouvement politique, ni "à droite" ni "à gauche" - leJDD.fr". LeJDD.fr [французская]. Праверана 2017-02-05.
  11. ""Révolution", le livre-programme de Macron cartonne". Challenges [французская]. Праверана 2017-02-05.
  12. 1 2 Александр Баранов. «Французский Обама»: почему Макрон — плохой вариант для Кремля «Русская служба BBC», 24.04.2017
  13. http://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/4205614
  14. Эйро, Казнёв, Фийон и Амон призвали французов голосовать за Макрона «ТАСС», 23.04.2017
  15. «Официальный итог: Макрон стал президентом Франции с 66 % голосов»
  16. "Эманюэль Макрон перамог на выбарах прэзідэнта Францыі". Наша Ніва. 7 мая 2017. Праверана 7 мая 2017. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.