Эліяс Эшмал | |
---|---|
Elias Ashmole | |
![]() | |
![]() | |
Партрэт Эліяса Эшмала, Джон Райлі, 1683 г. | |
Род дзейнасці | гісторык, астролаг, палітык |
Дата нараджэння | 23 мая 1617 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 18 мая 1692 (74 гады) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Бацька | Сайман Эшмал (1589–1634) |
Маці | Эн Эшмал |
Жонка | Элеанор Mainwaring (1603–1641) |
Альма-матар | |
Член у | |
![]() |
Эліяс Эшмал (англ.: Elias Ashmole; нар. 23 мая 1617 — 18 мая 1692) — вядомы англійскі антыквар, палітычны дзеяч, збіральнік старажытнасцяў, алхімік і астролаг. Член брытанскага Каралеўскага таварыства, які стаяў ля яго вытокаў. Калекцыі і бібліятэка Эшмала ляглі ў аснову экспазіцыі Музея Эшмала ў Оксфардзе[1].
Біяграфія
Эліяс Эшмал нарадзіўся ў горадзе Лічфілд у графстве Стафардшыр. Яго сям'я мела пэўнае становішча ў грамадстве, але значна збяднела да моманту нараджэння Эліяса. Юны Эшмал наведваў школу Лічфілдскую пачатковую школу і быў харыстам Лічфілдскага сабора. У 1633 годзе ён адправіўся ў Лондан, дзе стаў кампаньёнам сыноў сям'і Пэгіт, сваякоў Эшмалаў па матчынай лініі. У 1638 годзе з дапамогай Пэгітаў стаў салісітарам і заснаваў сваю практыку ў Лондане. У тым жа годзе ён жаніўся на Элеанор Мэйнуорынг, якая паходзіла са збяднелага арыстакратычнага роду. Шлюб быў нядоўгім, Элеанор памерла падчас цяжарнасці 6 снежня 1641 года.

У часы Англійскай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны Эшмал падтрымліваў Карла I. З 1642 года Эшмал перабраўся ў памесце свайго цесця ў Чэшыры, дзе заставаўся да 1644 года, калі быў прызначаны Каралеўскім зборшчыкам падаткаў. Неўзабаве ён атрымаў новае прызначэнне, гэтым разам пасаду начальніка службы артылерыйска-тэхнічнага забеспячэння ў Оксфардзе. У свабодны ад службы час Эліяс Эшмал вывучаў матэматыку і фізіку ў Оксфардскім універсітэце.
Тым часам ён пачынае праяўляць цікавасць да астралогіі, астраноміі і магіі. У 1645 годзе заснаваў «Нябачную Калегію»[2]. У 1646 годзе, 16 кастрычніка Эліяс Эшмал быў прыняты ў масонскую ложу. У яго працах, апублікаваных пазней, адчуваецца цікавасць да розенкрэйцарства.
Спіс твораў
Зноскі
- ↑ Віктар Леанідаў. Збор адэскага гарадскога галовы ў Оксфардзе(недаступная спасылка). Часопіс «Рускае мастацтва». Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2012. Праверана 12 красавіка 2010.
- ↑ Was Mozart a Baconian? by Francis Carr, July 1999
Спасылкі
- Биография Элиаса Эшмола на сайте администрации г. Личфилда Архівавана 18 лютага 2008.
- Elias Ashmole - Founder of the Ashmolean Museum (англ.)(недаступная спасылка). Сайт Каледжа Brasenose у Оксфардзе. Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2009. Праверана 12 красавіка 2010.