Эліяс Джэймс Ко́ры ( англ.: Elias James Corey; 12 ліпеня 1928, Метуен, штат Масачусетс, ЗША) — амерыканскі хімік-арганік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1990).
Біяграфія
Скончыў Масачусецкі тэхналагічны інстытут (1950). З 1954 года працуе ў Гарвардскім універсітэце, з 1959 года прафесар.
Навуковыя працы па тэорыі і методыцы арганічнага сінтэзу. Распрацаваў прынцыпы рэтрасінтэзнага аналізу і простыя агульныя метады атрымання складаных біялагічна актыўных рэчываў. Сінтэзаваў гіберэлавую кіслату.
Ацэнкі
Дзейнасць Эліяса Коры атрымала высокую ацэнку з боку навуковай супольнасці. Ён быў узнагароджаны медалём Франкліна (англ.: Franklin medal) у 1978 годзе, атрымаў прэмію Вольфа па хіміі (1986), прэмію Японіі (1989), Нобелеўскую прэмію па хіміі (1990) і медаль Прыстлі (2004).
Спіс кніг
- E. J. Corey, X.-M. Cheng The logic of chemical synthesis. — Wiley-Interscience, 1995. — 464 p. — ISBN 0-471-11594-0
- E. J. Corey, L. Kürti, B. Czakó Molecules and Medicine. — Wiley, 2007. — 272 p. — ISBN 0470227494
- J. J. Li, E. J. Corey Name Reactions of Functional Group Transformations. — Wiley, 2007. — 768 p. — ISBN 978-0-471-74868-7
Зноскі
- ↑ Elias James Corey // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Elias James Corey // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ http://www.uwec.edu/lewisd/retrosynthesis.pdf
- ↑ http://pubs.acs.org/cen/coverstory/8213/8213ejcorey.html
- ↑ http://www.nndb.com/org/290/000161804/
- ↑ Encyclopædia Britannica
- ↑ Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997.
- 1 2 NNDB — 2002.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).