Эліэль Саарынен
Эліэль Саарынен
Эліэль Саарынен
Дата нараджэння 20 жніўня 1873(1873-08-20)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 ліпеня 1950(1950-07-01)[2][3] (76 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства Расійская імперыя (Вялікае Княства Фінляндскае), Фінляндыя, ЗША
Бацька Juho Saarinen[d]
Дзеці Ээра Саарынен і Pipsan Saarinen Swanson[d]
Альма-матар
Працы і дасягненні
Месца працы
Працаваў у гарадах Хельсінкі, Выбарг, Сартавала, Талін і інш.
Архітэктурны стыль мадэрн, арт-дэко, інтэрнацыянальны стыль
Найважнейшыя пабудовы павільён "Фінляндыя", вілы Вітрэск і Суўр-Мерыёкі, будынак каманіі Pohjola, чыгуначныя вакзалы Хельсінкі і Выбарга
Уплыў на Florence Knoll[d]
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Готліб Эліэль Саарынен (фінск.: Gottlieb Eliel Saarinen; 20 жніўня 1873, Рантасалмі, Фінляндыя — 30 чэрвеня 1950, Блумфілд-Хілс, штат Мічыган, ЗША) — фінскі архітэктар і дызайнер, заснавальнік стылю нацыянальны рамантызм у фінскай архітэктуры.

Жыццё

Частку дзяцінства правёў у вёсцы Шпанькова пад Гатчынай, Санкт-Пецярбургская губерня, дзе настаяцелем лютэранскага прыходу служыў яго бацька, Юха Саарынен. Вучыўся ў Гатчынскай прагімназіі. У 1893—97 вучыўся ў Гельсінгфорсе (Хельсінкі) ва Універсітэце (жывапісу) і ў Політэхнічным інстытуце (архітэктуры). З 1903 па 1923 гады жыл на ўласнай віле Вітрэск (Hvitträsk) пад Хельсінкі, першапачаткова разам са сваімі кампаньёнамі па архітэктурным бюро — Армасам Ліндгрэнам і Германам Гезеліусам. Двойчы быў жанаты, другі раз ажаніўся ў 1904 годзе з сястрой Гезеліуса — Лое. Двое дзяцей ад гэтага шлюбу — дачка Эва-Ліза і сын Эра, які пазней стаў выдатны амерыканскі архітэктар. У 1923 годзе эміграваў з сям’ёй у ЗША. Большую частку часу там пражыў на тэрыторыі ўзначаленай ім Акадэміі мастацтваў Кранбрук (Cranbrook), Блумфілд-Хілс (Bloomfield-hills), штат Мічыган.

Пабудовы

Будынак вакзала ў Хельсінкі
Павільён Фінляндыі
Ратуша ў Ёэнсу

У складзе архітэктурнага бюро Gesellius-Lindgren-Saarinen:

Самастойныя працы:

  • Канцэртная зала г. Котка, 1907. Сумесна з Г. Гезеліусам
  • Жылы дом на Fredrikinkatu 18, 1907, Хельсінкі. Сумесна з Г. Гезеліусам
  • Цэнтральны вакзал Хельсінкі, 19091914. Сумесна з Г. Гезеліусам і А. Ліндгрэнам. Скульптар Э. Вікстрэм.
  • Чыгуначны вакзал Выбарга, 19101913. Сумесна з Г. Гезеліусам. Падарваны Чырвонай арміяй пры адступленні ў 1941 годзе. Захаваўся багажны корпус і дзве гранітныя скульптуры мядзведзяў з фасада будынка.
  • Дача Вінтэра, 1909, Сортавала
  • Гарадская ратуша ў Лахты, 1911
  • Будынак Таварыствы ўзаемнага крэдыту, 19111912, Талін
  • Царква Св. Паўла, 19131917, Тарту
  • Гарадская ратуша ў Ёэнсу, 1914
  • «Мармуровы палац», 1918, Хельсінкі
  • Пансіён у Мункініемі, 1920, Хельсінкі
  • Дзелавы будынак на Keskuskatu 1b, 1920, Хельсінкі

Пабудовы ў ЗША:

Нерэалізаваныя праекты:

Зноскі

  1. Kansallisbiografia / пад рэд. M. KlingeSuomalaisen Kirjallisuuden Seura, Suomen Historiallinen Seura. — ISSN 1799-4349 Праверана 23 сакавіка 2017.
  2. 1 2 3 4 https://www.mfa.fi/kokoelmat/arkkitehdit/eliel-saarinen/ Праверана 6 жніўня 2020.
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Sanna A. (unspecified title) — ISBN 978-88-6637-024-6, 978-88-6637-023-9, 978-88-6637-025-3

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.