Элізабет Дэбікі | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 жніўня 1990 (33 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёрка, тэатральная актрыса, кінаактрыса |
Узнагароды | |
IMDb | ID 4456120 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Элізабет Дэбікі (англ.: Elizabeth Debicki; нар. 2 жніўня 1990 года) — аўстралійская актрыса актрыса тэатра і кіно.
Біяграфія
Дэбікі нарадзілася ў Парыжы. Яе бацька паляк, а маці аўстралійка ірландскага паходжання[3], яны абодва былі танцорамі. Калі ёй было 5 гадоў, сям’я пераехала ў Мельбурн, дзе Дэбікі расла з двума малодшымі дзецьмі[4]. Элізабет зацікавіў балет і яна рыхтавалася стаць танцоркай, але пазней перамкнулася на тэатр. У жніўні 2009 года атрымала стыпендыю імя Прата за поспехі на другім годзе навучання ва ўніверсітэце. У снежні 2012 года ўзяла ўдзел у фотасесіі часопіса Vogue Аўстралія.
Кар’ера
Дэбют у кіно адбыўся ў фільме Стэфан Эліята «Вясельны разгром», прэм’ера якога адбылася ў 2011 годзе. Убачыўшы Дэбікі ў роліку, рэжысёр Баз Лурман запрасіў яе на пробы ў Лос-Анджэлес. У маі 2011 года Лурман паведаміў, што Элізабет будзе мець ролю Джордан Бэйкер (англ.: Jordan Baker) у фільме «Вялікі Гэтсбі». У дадзенай карціне бралі ўдзел многія знакамітыя акцёры: Леанарда Дзі Капрыа, Кэры Маліган, Тобі Магуайр, Джоал Эдгертан, Айла Фішэр і мн. др. У 2013 годзе выканала ролю ў п’есе Жан Жэне «Прыслужніцы».
Зноскі
- ↑ https://www.purepeople.com/article/joe-alwyn-le-petit-ami-de-taylor-swift-recompense-a-cannes_a286000/1
- ↑ https://weekend.levif.be/lifestyle/beaute/elizabeth-debicki-jai-beaucoup-despoir-quant-a-lexperience-feminine-a-lecran/
- ↑ Baz Luhrmann casts VCA graduate Elizabeth Debicki in 'The Great Gatsby'
- ↑ From Paris with love Архівавана 2 верасня 2014 года.
Спасылкі
- Элізабет Дэбікі на сайце «Internet Movie Database» (англ.)