Эльяш Міхал Рымвід | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Ян Масевіч | ||||||
Пераемнік | Міхал Ян Александровіч | ||||||
|
|||||||
Смерць | 1696[1] | ||||||
Род | Рымвіды[d] | ||||||
Жонка | Крысціна з Гружэўскіх[d] | ||||||
Дзеці | Ян Рымвід[d] |
Эльяш Міхал Рымвід — маршалак лідскі (1690—1696).
Біяграфічныя звесткі
Суддзя гродскі лідскі (1668—1671), у 1669 годзе сярод іншых паслоў ад Лідскага павета засведчыў абранне польскага караля і вялікага князя літоўскага Міхала Карыбута. Падстараста лідскі (1671—1682), падстолі лідскі (1678—1683), сурагатар гродскі віленскі (1682), падкаморы лідскі (1683—1690). З падымнага рэестра Віленскага ваяводства 1690 года вядома, што Эліяш Міхал Рымвід меў 100 дымоў, таксама валодаў Навадворскім староствам — 114 дымоў у 1667 годзе, 92 дымы ў 1690 годзе. Маршалак лідскі з 1690 года.
Сям’я
Быў жанаты з Крысцінай Гружэўскай, дачкой Яна Гружэўскага, падкаморага жамойцкага. Пасля смерці Эліяша Міхала Рымвіда яго сын Ян Рымвід 22 снежня 1702 года спадкаваў пасля бацькі «двор у горадзе Лідзе на вуліцы, якая з Рынка на Каменку ідзе, з агароднікамі там жа жывучымі» і прадаў яго Францішку Масевічу, маршалку лідскаму. Потым усе звесткі пра гэты род знікаюць.
Зноскі
- ↑ Eliasz Michał Rymwid h. Lis // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
Літаратура
- Лаўрэш Л. Маршалкі Лідскага павета // Лідскі летапісец. № 2 (90). 2020.