Эльфы (англ.: Elves) — у свеце Толкіна старэйшыя дзеці Ілуватара. Вольны народ Міжзем'я. Называлі себя "Квэндзі" (англ. "Quendi"). Адпаведна іх мова мае назву "Квэнья". Правобразам толкінаўскіх персанажаў сталі эльфы ірландскага і брытанскага фальклору.
Асаблівасці эльфаў
На самой справе эльфы - не бессмяротныя. Іх жыццё храналагічна рознае існаванню Арды (фантастычнага свету, у якім жылі ўсё істоты, якіх прыдумаў Толкін). Калі знікне Арда, не стане і эльфаў. Такім чынам, іх жыццё расцягваецца на бясконцыя тысячагоддзі. Ніколі не хварэюць, паскорана папраўляюцца пасля ран. Маюць зрок і слых мацнейшыя, чым у людзей . Добра валодаюць магіяй, могуць чытаць будучыню.
Сталеюць эльфы значна марудней, чым людзі. Прыкладна ў 50 год эльф набывае дарослы воблік (адпаведны чалавечаму юнацтву), у якім застаецца ўсё жыццё. Па мудрасці эльфы переважаюць людзей, але духоўнай сталасці дасягаюць, верагодна, ва ўзросце 3 000 гадоў. Да гэтага свет здаецца ім новым, прыгожым і цікавым, а пасля пачынае абцяжарваць сваёй аднастайнасцю і цыклічнымі паўторамі падзей. Менавіта таму, магчыма, Толкін называў "юнымі" эльфаў Першай і Другой Эпохі, калі большасці гэтых істот не было 3 000 гадоў. У Трэцюю Эпоху такіх маладых эльфаў амаль не засталося. Іх культура прасякнулася песімізмам і сумам.
Пасля 3000-гадовага "юнацтва" пачынаецца новы цыкл жыцця эльфа - "сталасць", - якая скончваецца, верагодна, у 10 000 гадоў, пасля чаго пачынаецца "старасць". У тэкстах Толкіна згадваецца толькі адзін эльф, якому было больш за 10 000 - Кірдан. У яго ўжо была барада - рыса, не ўласцівая эльфам.
Гісторыя народаў
У Міжзем'і эльфы лічацца самымі цудоўнымі істотамі. Былі створаныя Валарамі — пазней за гномаў, але раней набылі прытомнасць. Прачнуліся ля возера Куйвіэйнен і пабачылі зорнае неба - з тых часоў назаўсёды палюбілі зоркі. Спачатку баяліся Валараў, але потым большая частка іх (якая атрымала потым назву "Эльдар") перасялілася ў чароўную краіну Валінар. Частка эльфаў засталася ля возера і атрымала назву "Авары" ("не прыняўшыя"). З Валінара многія перасяліліся ў Міжзем'е.
Першая Эпоха была эпохай эльфаў. У Другую іх культура пачала вянуць. У трэцюю эльфы сталі пакідаць Міжзем'е і вяртацца ў Валінар. Вядома, што ў Чацвёртую Эпоху эльфаў у Міжзем'і засталіся толькі адзінкі. Яны настолькі аслабелі, што сталі нябачныя чалавечаму воку, нібыта прывіды, якія блукаюць па Міжземью, усімі забытыя, і сумуюць аб былых часах, калі Міжзем'е было юным.
У часы Другой Эпохі яны выкавалі ўсе дзевятнаццаць пярсцёнкаў (Пярсцёнак Усяўладдзя выкаваў сам Саўран), і тры з іх дасталіся самім эльфам.
Да людзей эльфы спачатку ставіліся мірна, але пасля шматлікіх здрад прасякнуліся недаверам да іх.
Пасля Канца Свету эльфы далучацца да айнураў і сальюць з імі галасы ў Другой Мелодыі (Першая Мелодыя мела месца напярэдадні стварэння сусвету).