Эльфгар | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Леафрык | ||||||
Пераемнік | Edwin, Earl of Mercia[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Гаральд II Годвінсан | ||||||
Пераемнік | Гірт Годвінсан | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | невядома | ||||||
Смерць | каля 1062[1] | ||||||
Бацька | Леафрык[2][3] | ||||||
Маці | Лэдзі Гадыва[d][3] | ||||||
Жонка | Ælfgifu[d][3] | ||||||
Дзеці | Ealdgyth[d][2][3], Edwin, Earl of Mercia[d][2][3][…], Morcar[d][2][3] і Burgheard[d] | ||||||
Дзейнасць | феадал |
Эльфгар (стар.-англ.: Ælfgar; пам. 1062) — англасаксонскі арыстакрат, эрл Мерсіі (з 1057 г.).
Біяграфія
Эльфгар быў сынам Леафрыка, эрла Мерсіі. Род Леафрыка быў найстаражытнейшым сярод вышэйшай арыстакратыі Англіі сярэдзіны XI стагоддзя і, валодаючы буйнымі зямельнымі ўладаннямі ў паўночна-заходняй частцы краіны, мог канкураваць па ўплыве і магутнасці з домам Годвінаў, пад уладай якіх знаходзілася амаль палова англасаксонскага каралеўства. Дамінаванне Годвіна ў дзяржаўнай адміністрацыі Англіі пачатку кіравання Эдуарда Спаведніка не магло не выклікаць нездаволенасці іншых магнатаў краіны, перш за ўсё Леафрыка і яго сына. Калі ў 1051 годзе кароль выгнаў Годвіна, Эльфгар атрымаў уладанні Гаральда Годвінсана і тытул эрла Усходняй Англіі. Аднак праз год Годвін і яго сям'я вярнуліся ў Англію і аднавілі свой уплыў. Усходняя Англія была вернутая Гаральду. Пасля смерці Годвіна ў 1053 годзе Гаральд атрымаў у спадчыну Уэсэкс, а Усходняя Англія, разам з Эсэксам, Гертфардшырам, Мідлсексам і Бакінгемшырам, была перададзена Эльфгару.
Кіраванне Эльфгара ва Усходняй Англіі працягвалася нядоўга: у 1055 годзе ён быў абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе і выгнаны з краіны. Акалічнасці гэтай справы не захаваліся ў крыніцах, таму не вядома, ці сапраўды мела месца здрада, або ж гэта яго выгнанне было справакавана домам Годвіна. Відавочна, што Эльфгар не лічыў сябе вінаватым, паколькі ён неадкладна накіраваўся ў Ірландыю, дзе набраў нарвежска-кельцкіх наймітаў і з васямнаццаццю караблямі адплыў у Уэльс. Там ён заручыўся падтрымкай караля Гвінеда і Повіса Грыфіда ап Лівеліна, які аб'яднаў пад сваёй уладай усе валійскія каралеўствы. Аб'яднаная армія Эльфгара і Грыфіда перайшла англійскую мяжу і 24 кастрычніка разбіла войскі эрла Ральфа. Неўзабаве саюзнікі захапілі і спалілі Херэфард. Для арганізацыі адпору англічанамі была сфарміравана буйная армія, на чале якой стаў Гаральд Годвінсан. Эльфгар адступіў у Паўднёвы Уэльс. Сілы абодвух бакоў былі прыкладна роўныя, таму канфлікт быў вырашаны мірным шляхам: Эльфгар атрымаў назад свае ўладанні і тытул эрла, а Грыфід набыў невялікую прыгранічную тэрыторыю.
У 1057 годзе, пасля смерці свайго бацькі, Эльфгар стаў эрлам Мерсіі. Усе астатнія правінцыі англасаксонскага каралеўства тым часам патрапілі пад уладу дому Годвіна. Нягледзячы на свае вялікія ўладанні ў паўночна-заходняй Англіі, Эльфгару пагражала поўная ізаляцыя. Гэта спрыяла ўмацаванню яго саюза з Уэльсам. Мерсійска-валійскае збліжэнне ў 1058 годзе прывяло да мецяжу супраць цэнтральнай улады, калі Эльфгар ізноў быў зрушаны каралём Эдуардам. Па запрашэнні Эльфгара англійскія берагі атакаваў нарвежскі флот[4]. Сілавы ціск дапамог Эльфгару аднавіць сваю ўладу ў Мерсіі, аднак ад удзелу ў агульнадзяржаўнай палітыцы ён быў адхілены. Кіраванне англасаксонскім каралеўствам цалкам сканцэнтравалася ў руках дому Годвіна.
Эльфгар сканаў у 1062 годзе Яго смерць адкрыла перад Гаральдам Годвінсанам шлях да прастола Англіі, паколькі ў краіне не засталося сілы, здольнай аспрэчыць права Гаральда на прастол.
Эльфгар быў жанаты прынамсі два разы. Пра першую яго жонку нічога не вядома, а другая, з якой Эльфгар пабраўся шлюбам у 1058 годзе была дачкой Грыфіда ап Лівеліна, караля Уэльса. У якасці эрла Мерсіі спадчыннікам Эльфгар стаў яго старэйшы сын Эдвін. Другі сын Моркар у 1065 годзе стаў эрлам Нартумбрыі пасля выгнання адтуль Тостыга Годвінсана. Дачка Эльфгара Эдыта ў 1066 годзе ажанілася з Гаральдам Годвінсанам, каралём Англіі.
Заўвагі
Зноскі
- ↑ Ælfgar [House of Mercia] // Kindred Britain
- 1 2 3 4 Lundy D. R. The Peerage
- 1 2 3 4 5 6 Kindred Britain
- ↑ Сведчанні пра гэту экспедыцыю захаваліся ў «Камбрыйскіх аналах» і ірландскіх хроніках.
Папярэднік Леафрык |
эрл Мерсіі 1057 — 1062 |
Пераемнік Эдвін |
Папярэднік Гаральд |
эрл Усходняй Англіі 1051 — 1052 |
Пераемнік Гаральд |
Папярэднік Гаральд |
эрл Усходняй Англіі 1053 — 1057 |
Пераемнік Гірт |
Літаратура
- Англасаксонская хроніка
- Stenton, F. Anglo-Saxon England. Oxford, 1973.