Эльбурс | |
---|---|
Краіна | |
Найвышэйшая вяршыня | Дэмавенд |
Найвышэйшы пункт | 5609 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эльбу́рс — горы на поўначы Ірана, каля паўднёвага ўзбярэжжа Каспійскага мора.
Утвараюць паўночную ўскраіну Іранскага нагор’я. Даўжыня каля 900 км. Некалькі паралельных хрыбтоў з пераважнымі вышынямі 2000—3000 м, найбольшая — 5604 м (вулкан Дэмавенд — найвышэйшы пункт Ірана). Складзены пераважна з вапнякоў і пясчанікаў, Дэмавенд — з андэзітавых лаў. Вяршынныя паверхні выраўнаваныя, схілы стромкія. Эльбурс прарэзаны скразной цяснінай р. Сефідруд. На паўночных схілах — густыя шыракалістыя лясы, на паўднёвых — ксерафітныя хмызнякі.
Цэнтральнаэльбурскі нацыянальны парк, некалькі заказнікаў.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.