Элтан Джон
англ.: Elton Hercules John[1]
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 25 сакавіка 1947(1947-03-25)[2][3][…] (77 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Бацька Stanley Dwight[d][4]
Маці Sheila Eileen Farebrother[d][4]
Жонка Renate Blauel[d] і David Furnish[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак, кампазітар, кінаакцёр, клавішнік, піяніст, студыйны музыкант, СНІД-актывіст, музыкант, паэт-песеннік
Пеўчы голас тэнар
Інструменты фартэпіяна і вакал
Жанры рок-музыка, поп-рок, глэм-рок, софт-рок[d] і рытм-н-блюз
Узнагароды
eltonjohn.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Сэр Элтан Геркулес Джон (англ.: Elton Hercules John, сапраўднае імя Рэджыналд Кэнэт Дуайт (Reginald Kenneth Dwight); нар. 25 сакавіка 1947, Пінер, Вялікабрытанія) — англійскі рок-спявак, кампазітар і піяніст. Рыцар-бакалаўр (1997) і кавалер ордэна Брытанскай імперыі (CBE, камандор, 1995).

Вучыўся ў Каралеўскай акадэміі музыкі ў Лондане. Набыў вялікую папулярнасць у 1970-я г.

На працягу сваёй амаль 40-гадовай кар'еры Элтан Джон прадаў больш за 450 мільёнаў пласцінак. 54 яго сінгла ўваходзілі ў брытанскі Топ-40. Ён займае 49-е месца ў спісе найвялікшых выканаўцаў па версіі часопіса Rolling Stone. Элтан Джон — адзін з самых камерцыйна паспяховых выканаўцаў 1970-х гадоў: сем яго альбомаў займалі першыя месцы ў Billboard 200, 23 сінгла ўваходзілі ў амерыканскі Топ-40, 16 падымаліся ў першую дзесятку і 6 — на першае месца . Адзін з іх, «Candle in the Wind» (версія, прысвечаная прынцэсе Дыяне) разышоўся 37000000 тыражом.

У рэпертуары пераважаюць меладраматычныя балады і творы ў стылі рок-н-рола. Аўтар поп-оперы «Аіда» (2000). Актыўна гастраліруе.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 20 снежня 2018.
  2. Elton John // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Reginald Kenneth Dwight // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 1 2 geni.com — 2006.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.