Агляд розных сямействаў элементарных і састаўных часціц, а таксама тэорый, якія іх апісваюць.

Элемента́рная часці́ца — у першапачатковым значэнні — першасная, далей нераскладальная часціца. З элементарных часціц складаецца ўся матэрыя. У сучаснай фізіцы паняцце звычайна ўжываецца не ў дакладным значэнні, а меней строга — для азначэння вялікай групы драбнейшых часціц матэрыі, падпарадкаваных умове, што яны не атамы або атамныя ядры (выключэнне — пратон).

Цяпер налічваюць больш за 400 элементарных часціц.

Усе элементарныя часціцы маюць уласцівасць узаемаператварэння, якое ёсць следствам іх узаемадзеянняў: моцнага, электрамагнітнага, слабага і гравітацыйнага. Узаемадзеянні часціц выклікаюць ператварэнні часціц і іх сукупнасцей у іншыя часціцы і іх сукупнасці, калі такія ператварэнні не пярэчаць законам захавання энергіі, імпульсу, моманту колькасці руху, электрычнага зарада і інш.

Асноўныя характарыстыкі элементарных часціц: маса, спін, электрычны зарад, час жыцця, цотнасць, G-цотнасць, магнітны момант, лептонны зарад, ізатапічны спін, CP-цотнасць, зарадавая цотнасць.

Класіфікацыя

Па часе жыцця

Усе элементарныя часціцы падзяляюцца на два класы:

  • Стабільныя элементарныя часціцы — часціцы, якія маюць бясконца вялікі час жыцця ў вольным стане (пратон, электрон, нейтрына, фатон і іх антычасціцы).
  • Нестабільныя элементарныя часціцы — часціцы, якія распадаюцца на іншыя часціцы ў вольным стане за канечны час.

Па масе

Усе элементарныя часціцы падзяляюцца на два класы:

  • Часціцы, якія не маюць масы (напрыклад, фатон).
  • Часціцы, якія маюць масу.

Па значэнні спіна

Усе элементарныя часціцы падзяляюцца на два класы:

Памеры элементарных часціц

Нягледзячы на вялікую разнастайнасць элементарных часціц, іх памеры ўкладваюцца ў дзве групы. Памеры адронаў (як барыёнаў, так і мезонаў) складаюць каля 10−15 м, што блізка да сярэдняй адлегласці паміж кваркамі. Памеры фундаментальных часціц — калібровачных базонаў, кваркаў і лептонаў — у межах хібнасці эксперыменту складаюць: верхняя мяжа дыяметра — 10−18 м. Калі ў далейшых эксперыментах канечныя памеры гэтых часціц не будуць выяўлены, то гэта можа сведчыць пра тое, што памеры калібровачных базонаў, кваркаў і лептонаў блізкія да фундаментальнай даўжыні (якая вельмі верагодна[2] можа аказацца планкаўская даўжынёй, роўнай 1,6·10−35 м).

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Фундаментальные частицы и взаимодействия
  2. А. М. Прохоров. Физическая энциклопедия, статья «Фундаментальная длина» (электронная версия).

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.