Элема
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1930
Размяшчэнне Мінск, вул. Трасцянецкая, д. 5
Ключавыя постаці Лідзія Шавель
Галіна Лёгкая прамысловасць
Прадукцыя Вопратка
Абарот 115958 млн. рублёў (2010; 38 734 тыс. $)
Аперацыйны прыбытак 17 157 млн руб. (2010; 5 731 тыс $)
Чысты прыбытак 10 010 млн руб (2010; 3 344 тыс $)
Матчына кампанія «Беллегпрам»
Сайт elema.by

«Эле́ма» — швейнае прадпрыемства Мінску. Буйнейшы вытворца вопраткі ў Беларусі і краінах СНД.

Гісторыя

Заснавана ў 1930 г. як Мінская швейная фабрыка[1]. У 1965 г. Мінская фабрыка аб’яднана з 2 філіяламі: Барысаўскай і Дзяржынскай швейнымі фабрыкамі ў Мінскае вытворчае швейнае аб’яднанне імя Н. К. Крупскай. У 1990 г. выходзіць са складу вытворчага аб’яднання і зноў называецца Мінская швейная фабрыка. З 1992 г. — Арэнднае прадпрыемства «Мінская швейная фабрыка». У 1993 г. рэарганізавана ў швейнае прадпрыемства «Элема». З 1996 г. — ААТ «Элема».

Прадукцыя

Штогод вырабляе звыш 650 тыс. жакетаў, куртак, нагавіц, паліто, плашчоў, спадніц і сукенак. Валодае крамамі ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі і ў Бабруйску, Жлобіне і Наваполацку. Мае тры прадстаўніцтвы ў Расіі (Масква, Новасібірск, Пецярбург).

Зноскі

  1. Лён 2009, с. 162.

Літаратура

  • Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 7. — Минск, 2008.
  • Лён (руск.) / сост. Л. В. Ловчая; под общ. ред. И. А. Голуба; худож. В. В. Котович. — Минск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009.  168 с.: ил..

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.