Электры́чны ток — упарадкаваны рух зараджаных часціц.
Умовамі ўзнікнення электрычнага току ў тым ці іншым асяроддзі з'яўляюцца:
- наяўнасць зараджаных часціц (носьбітаў току)
- наяўнасць электрычнага поля.
Пры наяўнасці электрычнага поля ток узнікае:
- у металах – носьбітамі току з'яўляюцца свабодныя электроны
- у растворах электралітаў – носьбітамі току з'яўляюцца дадатныя і адмоўныя іоны, на якія распадаецца рэчыва ў выніку электралітычнай дысацыяцыі. Такі ток называецца электролізам.
Дыферэнцыяльнай характарыстыкай электрычнага току (гэта значыць такой, што характарызуе ток у дадзеным пункце) з'яўляецца шчыльнасць току. Інтэгральнай характырыстыкай (што характарызуе ток праз пэўную паверхню канечных памераў) з'яўляецца сіла току. Сувязь між гэтымі дзвюма характарыстыкамі выражаецца паверхневым інтэгралам:
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Электрычны ток
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.