Эле́ктрум, электр — мінерал, разнавіднасць самароднага золата.

Утрымлівае 25—50 % серабра, дамешкі тэлуру, медзі, сурмы, ртуці і інш. Сустракаецца пераважна ў выглядзе дэндрытаў або дробных часцінак няправільнай формы, зрэдку ў выглядзе крышталёў. Колер ад залаціста-жоўтага да светла-жоўтага з металічным бляскам. Шчыльнасць 1,5—1,65 г/см³. Цвёрдасць 2—3.
Даволі рэдкі мінерал. Сустракаецца ў гідратэрмальных радовішчах, кварцавых і халцэдонавых жылах. Уваходзіць у склад залатых руд. Сустракаюцца самародкі масай да 400 г.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 101. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
Спасылкі
- Электрум (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Каталог Минералов (руск.)
- Электр Архівавана 11 красавіка 2015. // Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей [Пер. с нем.]. — М.: ДиректМедиа Паблишинг, 2007. (руск.)
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Электрум
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.