Электробус
Электробус Е-433 вытворчасці Белкамунмаш у Маскве
Электробус Е-433 вытворчасці Белкамунмаш у Маскве
Прывад Электрарухавік
Перыяд Сучаснаць
Скорасць 20-60 км/гадз
Вобласць ужывання Грамадскі транспарт
Інфраструктура Аўтамабільная дарога

Электро́бус (электрычны аўтобус) — аўтаномны бязрэйкавы механічны транспартны сродак, прызначаны для перавозкі 7 і больш пасажыраў, рухомы з дапамогай цягавага электрапрывада, электрычная энергія для якога запасаецца на борце ў накапляльніку.

У якасці накапляльніка і адначасова крыніцы электраэнергіі для працы электробуса звычайна выкарыстоўваецца цягавая акумулятарная батарэя вялікай ёмістасці, якую размяшчаюць у нішах пад кузавам, у заднім адсеку, і г. д.

Электробус сярэдняй альбо вялікай умяшчальнасці, паводле прынцыпу канструявання і электраабсталявання шмат у чым падобны да тралейбуса, а ў агульнай канцэпцыі — да электрамабіля.

Электробусы ў Беларусі

Электробус Е321 у Мінску

У маі 2017 года ў Мінску запусцілі першыя электробусы ўласнай вытворчасці — E 433 Vitovt Max Electro, вытворчасці Белкамунмаша[1].

У лютым 2018 года ў Магілёве пачалі курсіраваць 2 электробусы CRRC TEG6125BEV03 кітайскай вытворчасці па тралейбусным маршруце № 4.[2].

Зноскі

  1. Першыя электробусы ў Мінску будуць хадзіць па маршруце тралейбуса №59. zviazda.by (20 мая 2017). Праверана 16 ліпеня 2022.
  2. У Магілёве пачалі курсіраваць электробусы. zviazda.by (20 студзеня 2018). Праверана 16 ліпеня 2022.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.