ЭР2 | |
---|---|
![]() | |
Асноўныя даныя | |
Краіна пабудовы |
![]() |
Завод | Рыжскі вагонабудаўнічы завод |
Саставаў пабудавана | 259 |
Краіна эксплуатацыі |
![]() |
Шырыня каляіны | 1520 мм |
Тэхнічныя даныя | |
Род службы | пасажырскі (прыгарадны) |
Канструкцыйная скорасць | 130 км у гадзіну |
Максімальная службовая скорасць | 110 км у гадзіну |
Колькасць вагонаў у саставе | 4, 6, 8, 10 |
Пасажыраўмяшчальнасць | 1050 (у дзесяцівагоннам складзе) |
Даўжыня вагона | 19600 мм |
Шырыня | 3480 мм |
Матэрыял вагона | сталь |
Род току і напружанне ў кантактнай сетцы | пастаянны ток, 3000 В |
Магутнасць ТЭД | 200 кВт |
Тармазная сістэма | электрапнеўматычная |
ЭР1 (Электрацягнік Рыжскі, 1-й тып) — электрацягнік пастаяннага току, які выпускаўся з лютага 1957 года па чэрвень 1962 года на Рыжскім вагонабудаўнічым заводзе (РВЗ) для чыгунак СССР. Завадское абазначэнне —62-11. З'яўляецца першай мадэллю з электрацягнікоў новага сямейства (ЭР).
Завадскія абазначэнні вагонаў:
- маторны прамежкавы вагон (Мп) - мадэль 62-12;
- прычапны галаўны вагон (Пг) – мадэль 62-13;
- прычапны прамежкавы вагон (Пп) - мадэль 62-14.
Гісторыя электрацягніка
Параўнальна невысокае паскарэнне ў час разгону цягніка (0,45 м/с²), невысокая канструкцыйная скорасць (85 км у гадзіну) СР3 ўжо к сярэдзіне 1950-х гадоў пачалі стрымліваць рост сярэднетэхнічных скарасцей прыгараднага злучэння. Секцыі серыі СН хоць і мелі больш высокую канструкцыйную хуткасць (130 км у гадзіну) і цягавыя электрарухавікі магутнасцю 200 кВт, але з-за адносна нізкай адносіны счапной вагі к поўнай вазе цягніка (суадносіна маторных вагонаў к прычапным складала 1:2) не маглі значна павялічыць хуткасці руху, асабліва на кароткіх перагонах.