Эле́ктра (стар.-грэч.: Ἠλέκτρα — бурштын) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] дачка Агамемнана і Клітэмнестры, упадабаная гераіня грэчаскіх трагедый. Эпас Гамера не ведае Электры; яе ўпершыню ўвялі ў свае творы лірычныя паэты, якія адпісвалі вобраз Электры трагікам. Разам з Антыгонай яна складае адно з упрыгажэнняў грэчаскай драмы.

Фрэдэрык Лейтан, Электра на магіле Агамемнана, 1869

Дзеючай асобай Электра выведзена ў трагедыі Эсхіла «Хаэфоры», у Сафокла ў трагедыі «Электра», у Еўрыпіда ў трагедыях «Электра» і «Арэст», у Сенекі ў трагедыі «Агамемнан».

Па Сафокле

Паводле найбольш распаўсюджанага падання (Сафокл), пры забіцці Агамемнана Эгістам, Клітэмнестра жадала загубіць і малалетняга Арэста, брата Электры, але Электра выратавала яго і перадала старому дзядзьку, які адвёў хлопчыка да цара Крысы (у Факідзе), Строфію; там Арэст і быў выгадаваны, разам з сынам Строфія, Піладам. Электра засталася ў бацькоўскім доме, дзе ёй прыйшлося весці вельмі цяжкае жыццё: не быўшы ў стане забыцца забітага бацьку, яна пралівала ўвесь час слёзы і атручвала спакой злачыннай пары. Клітэмнестра не магла прабачыць Электры таго, што апошняя выратавала Арэста, які пасля мог з’явіцца мсціўцам за Агамемнана. На 8-ы год пасля забіцця Агамемнана, у Мікены вярнуўся Арэст, каб, па загадзе дэльфійскага бога Апалона, адпомсцісь за забітага бацьку. Электра, якая мела цвёрды і моцны характар, заахвоціла нерашучага Арэста прывесці ў выкананне загад бога, і ён, у замяшанні, забіў спачатку Клітэмнестру, а затым і Эгісфа.

Па Еўрыпідзе

У дзяцінстве яна была заручана з Кастарам[2]. Па Еўрыпіду, Эгісф пасля забіцця Агамемнана выдаў Электру за простага селяніна, каб яе дзеці не маглі мець прэтэнзій на прастол Агамемнана, як народжаныя не ад царскай крыві; але муж Электры пакінуў яе дзяўчынай[3]. Праз восем гадоў у халупу Электры прыйшоў Арэст, які вярнуўся з Факіды, і, абмеркаваўшы з сястрой план месці, забіў спярша Эгісфа падчас ахвярапрынашэння, а затым, пасля доўгіх ваганняў, і сваю маці Клітэмнестру ў халупе Электры, куды яе прывяла зманам Электра[4].

Далейшае жыццё

Электра стала жонкай Пілада[5]. Гісторык Геланік паведамляе, што яна нарадзіла Піладу сыноў Медонта і Строфія. Яе магіла ў Мікенах[6].

У гонар Электры названы астэроід (130) Электра, адкрыты ў 1873 годзе.

Сюжэт у мастацтве

Арэстэя, Гермес і Электра. Пеліка працы вазапісца Хаэфоры
Электра ў жалобе. Тышбейн Старэйшы, 1784, Нямецкі гістарычны музей
  • Арэстэя (458 да н.э.), трылогія Эсхіла
  • Электра (раней 409 да н.э.), трагедыя Сафокла
  • Электра (пасля 413 да н.э.), трагедыя Еўрыпіда
  • Электра (1558), драма Петэра Борнемісы
  • Арэст у Аргасе (1685), опера Джакама Антоніа Перці
  • Электра (1708), трагедыя Праспера Жаліё дэ Крэбіёна (Крэбіён Старэйшы)
  • Электра (1782), опера Андрэ Грэтры
  • Электра (1787), опера Фрыдрыха Хефнера
  • Электра (1901), драма Беніта Перэс Гальдоса
  • Электра (1904), драма Гуга фон Гофмансталя
  • Электра (1909), опера Рыхарда Штрауса, па лібрэта Гофмансталя
  • Жалоба — доля Электры (1931, фільм 1947), трылогія Юджына О’Ніла
  • Электра (1937), драма Жана Жыраду
  • Мухі (1943), драма Жана-Поля Сартра
  • Электра (1944), трагедыя Герхарта Гаўптмана
  • Электра, ці Маскі скінуты, драма Маргерыт Юрсенар
  • Электра (1962), фільм Міхаліса Какаяніса (у загалоўнай ролі Ірэн Папас
  • Электра (1962), опера Мікіс Тэадаракіса
  • Жалоба — доля Электры (1967), опера Марвіна Дэйвіда Леві па драме О’Ніла
  • Каханне мая, Электра (1974), фільм Міклаша Янча (у загалоўнай ролі Мары Тэрэчык)
  • Электра (апубл. 1995), драма Даніла Кіша
  • Электрычнасць (2005), п’еса амерыканскага драматурга Луіса Альфара, якая мадэрнізуе сюжэт
  • Зганьбаваная Электра (2005), п’еса чылійскага драматурга Бенхаміна Галеміры

Гл. таксама

  • Комплекс Электры

Зноскі

  1. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.660; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка Э II 16; VI 24.27-28
  2. Еўрыпід. Электра 312
  3. Еўрыпід. Электра 33-47
  4. Еўрыпід. Электра 1225
  5. Еўрыпід. Электра 1249; Арэст 1658
  6. Паўсаній. Апісанне Элады II 16, 7

Спасылкі

Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.