Экзальтацыя (лац.: exaltatio — «уздым, узрушанасць») — узвышаны настрой з адценнем ненатуральнай узрушанасці. У высокай ступені ўзмоцненае раздражненне псіхічнай сферы з'яўляецца ў выглядзе то мройлівага настрою, то бязмежнай узрушанасці. У псіхічна хворых — у выглядзе надзвычай моцнага, хваравітага ўзбуджэння, на першым плане якога выступаюць быстры збег ідэй і распаўсюджанне раздражненя на рухавыя цэнтры мозга.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.