Эдуар Дэплешэн | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 12 красавіка 1802[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 снежня 1871 (69 гадоў) ці 1870[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, сцэнограф |
![]() |
Эдуа́р Дэплешэ́н (фр.: Édouard Desplechin (Despléchin), 12 красавіка 1802, Ліль — 10 снежня 1871 , Парыж) — французскі тэатральны мастак, адзін з вядучых французскіх сцэнографаў і афарміцеляў XIX стагоддзя.
Біяграфія
Э. Дэплешэн працаваў у парыжскай Оперы і ў розных драматычных тэатрах Парыжа, ствараючы дэкарацыі і эскізы для тэатральных касцюмаў. Мастак эпохі рамантызму, ён афармляў оперы такіх кампазітараў, як Джузэпэ Вердзі, Джакома Меербер, Рыхард Вагнер.
Пасля смерці мастака яго атэлье перайшло да Эжэна Карпеза і Жан-Батыста Лавастра.
Аформленыя спектаклі
- 1834 — «Бура»* Жана Каралі
- 1836 — «Дзева Дуная»* Філіпа Тальёні
- 1839 — «Тарантул»* Жана Каралі (разам з Л. Фошэрам, Ш. Сешанам і Ж. Дзітэрлем)
- 1844 — «Эўхарыса»* Жана Каралі
- 1846 — «Пахіта»* Жазефа Мазілье
- 1848 — «Маркітантка»* Артура Сен-Леона (разам з Ш. Сешанам і Ж. Дзітэрлем)
- 1856 — «Карсар»* Жазефа Мазілье (разам з Ю. Мартэнам, А. Камбонам і Ж. Цьеры)
- 1860 — «Матылёк»* Марыі Тальёні (разам з Ю. Мартэнам, Ф. Нало, А. Рубэ, Ш. Камбонам і Ж. Цьеры)
- 1864 — «Немея»* Артура Сен-Леона (разам з Ж.-Б. Лавастрам)
- 1866 — «Ручай»* Артура Сен-Леона (разам з Ж.-Б. Лавастрам, А. Рубэ і Ф. Шаперонам)
- 1870 — «Капелія»* (разам з А. Камбонам і Ж.-Б. Лавастрам)
(*) — адзін з дэкаратараў спектакля
Зноскі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.