Эдуард Шэварднадзэ | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
груз. ედუარდ ამბროსის ძე შევარდნაძე | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пасада адноўлена (1991-1992: Звіяд Гамсахурдзія | ||||||
Пераемнік | Ніно Бурджанадзэ (в. а.); Міхаіл Саакашвілі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пасада заснавана; ён сам, як Старшыня Дзяржаўнага Савета Грузіі | ||||||
Пераемнік | Пасада ліквідавана; ён сам, як Прэзідэнт Грузіі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | Зураб Жванія | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | Пасада ліквідавана | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Іван Сілаеў | ||||||
Папярэднік | Пасада заснавана; Барыс Панкін як Міністр замежных спраў СССР | ||||||
Пераемнік | Пасада скасавана | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Мікалай Рыжкоў | ||||||
Папярэднік | Андрэй Грамыка | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Бяссмертных | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Васіль Мжаванадзэ | ||||||
Пераемнік | Джумбер Патіяшвілі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
25 студзеня 1928[1][2][…] |
||||||
Смерць |
7 ліпеня 2014[2][3] (86 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні |
груз. ედუარდ შევარდნაძე руск.: Эдуард Амвросиевич Шеварднадзе |
||||||
Бацька | Амврозій Георгіевіч Шэварднадзэ | ||||||
Жонка | Нанулі Раждэнаўна Шэварднадзэ (народжаная Цагарэйшвілі; 1929-2004) | ||||||
Дзеці |
|
||||||
Веравызнанне | праваслаўе Грузінская царква | ||||||
Партыя | КПСС (1948-1991) | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | Кутаіскі педагагічны інстытут імя А. Цулукідзэ | ||||||
Дзейнасць | палітык, дыпламат | ||||||
Аўтограф | |||||||
Прыналежнасць | СССР | ||||||
Род войскаў | міністэрства ўнутраных спраў[d] | ||||||
Званне | генерал-маёр | ||||||
Бітвы |
Жнівеньскі путч Грамадзянская вайна ў Грузіі Паўднёваасяцінская вайна (1991—1992) Вайна ў Абхазіі (1992—1993) Крызіс у Панкіскай цясніне Рэвалюцыя ружаў |
||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эдуа́рд Амвро́сіевіч Шэвардна́дзэ (груз. ედუარდ ამბროსის ძე შევარდნაძე; 25 снежня 1928, Мамаці, Грузінская ССР — 7 ліпеня 2014, Тбілісі, Грузія) — савецкі і грузінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
Нарадзіўся 25 студзеня 1928 года ў сяле Мамаці Ланчхуцкага раёна Грузінскай ССР у сям’і сельскага настаўніка.
Па патрабаванні бацькоў скончыў Тбіліскі медыцынскі тэхнікум, аднак кар’еры лекара аддаў перавагу палітычнай дзейнасці. У 1946 годзе адразу пасля заканчэння тэхнікума ён стаў загадчыкам аддзела райкама камсамола, затым паступіў у партыйную школу пры ЦК кампартыі Грузіі.
У 1948 годзе ўступіў у Камуністычную партыю, у перыяд з 1949 па 1951 гады быў слухачом двухгадовай партыйнай школы пры ЦК КП(б) Грузіі, пасля заканчэння якой стаў інструктарам ЦК ЛКСМ Грузіі. У 1952 годзе Шэварнадзэ быў прызначаны сакратаром, затым другім сакратаром Кутаіскага абкама ЛКСМ Грузінскай ССР, а ўжо ў наступным годзе стаў першым сакратаром Кутаіскага абкама ЛКСМ Грузінскай ССР.
У 1959 годзе скончыў Кутаіскі педагагічны інстытут імя А.Цулукідзэ.
З 1961 па 1963 год быў сакратаром Мцхецкага райкама Камуністычнай партыі, а затым з 1963 года першым сакратаром Першамайскага райкама партыі Тбілісі.
У перыяд з 1964 па 1965 гады — першы намеснік міністра па ахове грамадскага парадку, з 1965 па 1972 гады — міністр аховы грамадскага парадку, затым — міністр унутраных спраў Грузінскай ССР.
29 верасня 1972 года быў прызначаны першым сакратаром ЦК Камуністычнай партыі Грузіі.
У 1985 годзе па запрашэнні Міхаіла Гарбачова быў пераведзены на працу ў Маскву, прызначаны сябрам Палітбюро ЦК КПСС і міністрам замежных спраў СССР. З’яўляўся адным з паплечнікаў Міхаіла Гарбачова ў правядзенні палітыкі перабудовы, галоснасці і разрадкі міжнароднай напружанасці.
20 снежня 1990 года на IV З’ездзе народных дэпутатаў СССР заявіў аб сваёй адстаўцы з пасады міністра замежных спраў.
У сакавіку 1992 года вярнуўся ў Грузію, дзе ўзначаліў Дзяржсавет, створаны пасля звяржэння прэзідэнта Звіяда Гамсахурдыя. У кастрычніку таго ж года ў выніку парламенцкіх выбараў ён стаў кіраўніком грузінскай дзяржавы — старшынёй парламента рэспублікі.
Неўзабаве пасля гэтага парламент увёў пасаду кіраўніка грузінскай дзяржавы, і 6 лістапада 1992 года Шэварнадзэ быў абраны на гэтую пасаду.
У 1993 годзе ў Тбілісі была створана партыя «Саюз грамадзян Грузіі», старшынёй якой стаў Шэварнадзэ.
5 лістапада 1995 года ў Грузіі прайшлі прэзідэнцкія выбары, перамогу на якіх атрымаў Эдуард Шэварнадзэ, які набраў 72,9 % галасоў.
9 лютага 1998 года Эдуард Шэварнадзэ перажыў замах. У цэнтры Тбілісі яго картэж быў абстраляны з гранатамёта і аўтаматычнай зброі. Аднак браніраваны аўтамабіль выратаваў яму жыццё, двое ахоўнікаў прэзідэнта загінулі.
9 красавіка 2000 года Шэварнадзэ атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах у Грузіі, набраўшы больш за 82 % галасоў выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні.
У лістападзе 2003 года падчас «Рэвалюцыі руж», якая прайшла ў Грузіі з-за нязгоды апазіцыйных сіл з вынікамі выбараў у парламент краіны, Шэварнадзэ было прапанавана пакінуць пасаду прэзідэнта Грузіі. 23 лістапада 2003 года, пасля таго як парламент не падтрымаў прапанову кіраўніка Грузіі аб увядзенні ў краіне надзвычайнага становішча, Шэварнадзэ падаў у адстаўку[5][6].
Узнагароды
- Герой Сацыялістычнай Працы
- пяць Ордэнаў Леніна
- Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Украінскі Ордэн князя Яраслава Мудрага I ступені (1 кастрычніка 1999 г.)
Зноскі
- ↑ Шеварднадзе Эдуард Амвросиевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- 1 2 Eduard Schewardnadse // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Brozović D., Ladan T. Eduard Ševardnadze // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
- ↑ Біяграфія Эдуарда Шэварнадзэ
- ↑ Шэварнадзэ і яго роля ў лёсе савецкай краіны
Літаратура
- Шэварднадзэ Эдуард // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 223. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).