Эдуард Хэгер | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
славацк.: Eduard Heger | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ладзіслаў Каменіцкі[d] | ||||||
Пераемнік | Ігар Матовіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Марэк Крайчы[d] | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Ленгварскі[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ігар Матовіч | ||||||
Пераемнік | Ľudovít Ódor[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Branislav Gröhling[d] | ||||||
Пераемнік | Ján Horecký[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ігар Матовіч | ||||||
Пераемнік | Michal Horváth[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзімір Ленгварскі[d] | ||||||
Пераемнік | Michal Palkovič[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
3 мая 1976[1] (47 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эдуард Хэгер (славацк.: Eduard Heger; нар. 3 мая 1976 года ў Браціславе) — славацкі палітык, прэм’ер-міністр Славакіі з 1 красавіка 2021 да 15 мая 2023 года.
Скончыў факультэт камерцыі, гандлю і маркетынгу Эканамічнага ўніверсітэта ў Браціславе, атрымаў кваліфікацыю інжынера.
З 1997 па 1998 год быў памочнікам дырэктара камерцыйнай кампаніі ў Браціславе, з 1998 па 1999 год быў менеджэрам рэстарана ў Браціславе, з 1999 па 2000 год быў менеджэрам па прадажах Еўрапейскага інвестыцыйнага банка (EIB), а з 2001 да 2005 года быў малодшым кансультантам Cubic Applications Inc. у Браціславе, у 2006—2007 гадах — кіраўнік хрысціянскай арганізацыі Таварыства пры доме Святога Марціна ў Браціславе, у 2007—2016 гадах — рэгіянальны менеджэр кампаніі Old Nassau Imports, вытворцы адной з самых вядомых гарэлак прэміум-класа Double Cross Vodka.
Па выніках парламенцкіх выбараў 2016 года абраны дэпутатам парамента Славакіі, узначальваў парламенцкую групу.
Пасля парламенцкіх выбараў 2020 года атрымаў пасаду міністра фінансаў ва ўрадзе Ігара Матавіча.
З 12 сакавіка 2021 года, на фоне ўрадавага крызісу з-за закупкі расійскай вакцыны Sputnik V, выконваў абавязкі міністра аховы здароўя пасля адстаўкі Марэка Крайча, а 30 сакавіка быў прызначаны прэм’ер-міністрам Славацкай Рэспублікі пасля таго, як як Ігар Матавіч падаў у адстаўку.
Зноскі
- ↑ https://www.nrsr.sk/web/Default.aspx?sid=poslanci/poslanec&PoslanecID=909&CisObdobia=7 Праверана 29 сакавіка 2021.