Эдуард Мікалаевіч Успенскі | |
---|---|
руск.: Эдуард Николаевич Успенский | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Э. Дзюров |
Дата нараджэння | 22 снежня 1937[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 жніўня 2018[3][4][…] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | сцэнарыст, паэт, кінапрадзюсар, пісьменнік, дзіцячы пісьменнік, драматург, вядучы, інжынер, тэлевядучы |
Гады творчасці | 1960 — 2018 |
Мова твораў | руская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Узнагароды |
|
uspens.info | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Эдуард Мікалаевіч Успенскі (руск.: Эдуа́рд Никола́евич Успе́нский, 22 снежня 1937, Ягор’еўск, Маскоўская вобласць — 14 жніўня 2018, Масква[5]) — савецкі і расійскі пісьменнік, драматург і сцэнарыст, аўтар дзіцячых кніг, тэлевядучы. Сярод папулярных персанажаў, прыдуманых ім — Кракадзіл Гена і Чабурашка, кот Матроскін, Дзядзька Фёдар, паштальён Печкін, сабака Шарык, браты Калабкі, Гарантыйныя чалавечкі.
Біяграфія
Бацька — Мікалай Міхайлавіч Успенскі (1903—1947), супрацоўнік апарату ЦК ВКП (б). Маці — Наталля Аляксееўна Успенская (1907—1982), інжынер-машынабудаўнік[6]. Атрымаўшы адукацыю ў Маскоўскім авіяцыйным інстытуце (МАІ) і стаўшы інжынерам, ён зарабляў на жыццё тым, што пісаў і рабіў сцэнарыі мультфільмаў. У дадатак да дзіцячых кніг Э. Успенскі пісаў вершы і тэатральныя сцэнкі з цыклу пра Чабурашку і Кракадзіла Гену.
З’яўляўся старшынёй журы прэміі «Запаветная мара». У 1986 годзе быў сябрам журы ў першых гульнях адроджанай Вышэйшай лігі КВЗ.
Эдуард Успенскі быў адным са стваральнікаў перадач «Добрай ночы, малышы!», «АБВГДэйка», «Радыёняня», а таксама праграмы пра аўтарскія песні «У нашу гавань заходзілі караблі», якая ў 2000 годзе была адзначана прэміяй ТЭФІ.
У 2007—2008 гадах уваходзіў у Вышэйшы Савет палітычнай партыі «Грамадзянская сіла».
Канфліктаваў з кінастудыяй «Саюзмультфільм» праз парушэнне аўтарскіх правоў.
У апошнія гады пакутаваў ад цяжкага анкалагічнага захворвання, у пачатку жніўня 2018 года вярнуўся пасля лячэння з Германіі. Памёр у сябе дома ў Маскве[5].
Творчасць
Друкаваўся з 1960 года. Творы Э. Успенскага выхоўваюць у дзецях любоў да дабра і прыгажосці, па-даросламу ставяць сур’ёзныя маральныя праблемы. Па многіх яго творах зняты мультфільмы.
Шырокую вядомасць набылі яго кніжкі для дзяцей: аповесці-казкі «Кракадзіл Гена і яго сябры» (1966), «Уніз па чарадзейнай рацэ» (1972; экранізавана пад назвай «Там, на невядомых сцежках», 1982), «Гарантыйныя чалавечкі» (1975), «Жаб Жабыч Скавародкі» (1999); п’есы «Чабурашка і яго сябры» (1970), «Спадчына Бахрама» (1973), «Адпачынак кракадзіла Гены» (1974, усе разам з Р. Качанавым); зборнікі вершаў «Усё ў парадку» (1976), «Калі быў бы я дзяўчом» (1983) і інш.
Першая кніга Э. Успенскага пра Дзядзьку Фёдара «Дзядзька Фёдар, пёс і кот» была апублікавана ў 1974 годзе. Галоўным героем быў шасцігадовы хлопчык, якога звалі дзядзькам Фёдарам за тое, што ён быў вельмі самастойным. Пасля таго, як бацькі забаранілі яму пакінуць у кватэры бяздомнага ката Матроскіна, Дзядзька Фёдар пайшоў з дому. Разам з Матроскіным і сабакам Шарыкам яны ўтрох пасяліліся ў вёсцы Прастаквашына. Знайшоўшы скарб, яны змаглі купіць трактар, што ездзіў на супе і бульбе. Па кнізе былі знятыя мультыплікацыйныя фільмы «Трое з Прастаквашына», «Канікулы ў Прастаквашына» і «Зіма ў Прастаквашына».
Аўтар гістарычнага рамана «Лжэдзмітрый Другі сапраўдны» (1999).
Зноскі
- ↑ Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ Эдуард Успенский // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Eduard Uspensky, Creator of Soviet Cartoons, Dies at 80
- ↑ Èduard N. Uspenskij // Babelio — 2007.
- 1 2 "Памёр Эдуард Успенскі". Intex-press. 2018-08-15. Архіўная копія . Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2020. Праверана 16 кастрычніка 2021.
- ↑ Эдуард Николаевич Успенский и его творчество
Літаратура
- А. В. Спрынчан. Успенскі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).